Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


16 медсясцёр адначасова зацяжаралі

У бальніцы амерыканскага штата Арызона 16 медсясцёр аб'явілі аб цяжарнасці, паведамляе СNN. Супрацоўніца Bаnnеr Dеsеrt Mеdісаl Сеntеr Эшлі Адкінс апублікавала ў сацыяльных сетках фота будучых маці, пры гэтым яна сама таксама чакае дзіця.

Медсёстры запэўніваюць, што не згаварваліся адначасова стаць маці, аднак усе яны ўзрадаваліся гэтаму супадзенню. Роды ва ўсіх супрацоўніц павінны прайсці з кастрычніка гэтага года па студзень 2019-га. Дэкрэт у Арызоне доўжыцца 12 тыдняў.

У адміністрацыі бальніцы адзначылі, што ўжо даўно рыхтуюцца да часовага сыходу такой колькасці работніц. Акрамя гэтага, медсясцёр на час цяжарнасці вызвалілі ад некалькіх абавязкаў: так, ім дазволілі не праводзіць хіміятэрапію і не працаваць з тымі, хто хворы на сухоты. Паводле слоў жанчын, ім падабаецца разам хадзіць на абед. Дзеля цяжарных супрацоўніц у кафетэрыі пашырылі меню, дадаўшы ў яго салёныя агуркі і алівы.


Турыст абрынуў мост

Мост у раёне вадасховішча Дунцзянху кітайскай правінцыі Хунань абрынуўся з-за спробы турыста зрабіць сэлфі, піша Sоuth Сhіnа Mоrnіng Роst.

Вінаваты ў тым, што здарылася, хацеў сфатаграфавацца і заблакаваў праход па мосце. Канструкцыя не вытрымала вагі людзей і абвалілася, дзесяць чалавек апынуліся ў вадзе. Адзначаецца, што чацвёра турыстаў атрымалі лёгкія траўмы. Паводле слоў прадстаўнікоў мясцовых улад, абвальванне адбылося з-за таго, што турыст стаяў на зварачным стыку — ён танчэйшы, чым іншыя часткі моста.

Спроба зрабіць сэлфі ў экстрэмальных умовах часта прыводзіць да няшчасных выпадкаў. 10 жніўня 22-гадовага жыхара Архангельска шпіталізавалі з ірванымі ранамі галавы і рук ад лап мядзведзя. Малады чалавек хацеў сфатаграфавацца са зверам, якога ён сустрэў на адной з вуліц горада.


Амерыканец для эфекту ўтаіў выйгрыш ад жонкі

Жыхар амерыканскага штата Місуры некалькі дзён не расказваў жонцы аб буйным выйгрышы ў латарэю, паведамляе UРІ.

Роберт Бэк атрымаў джэкпот — 352 тысячы долараў. Даведаўшыся пра перамогу, ён нічога не сказаў жонцы. «Я чакаў, каб зрабіць ёй сюрпрыз», — растлумачыў мужчына. На чацвёрты дзень ён прыйшоў да жонкі з букетам руж і вялікім плакатам пра выйгрыш. «Я вельмі эмацыянальна рэагую, калі здараецца нешта нечаканае. Я з тых, хто можа пусціць слязу. Але ў дадзеным выпадку гэта былі слёзы шчасця», — расказала жанчына. Бэк заявіў, што плануе аддаць частку выйграных грошай дачцэ. Акрамя таго, ён падумвае аб ахвяраванні для дзіцячай даследчай бальніцы Сэнт-Джуд, якая спецыялізуецца на лячэнні раку ў дзяцей.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».