Вы тут

Палац культуры Салігорска рыхтуецца да паўвекавога юбілею


Каб цудоўных эмоцый хапіла кожнаму, дзеячы культуры Салігорска вырашылі не абмяжоўвацца адной вялікай урачыстасцю, а распачаць цэлы шэраг мерапрыемстваў. Сёння ўстанова налічвае 23 творчыя калектывы, так што відовішчаў для гараджан павінна хапіць на цэлы год.


— Усе калектывы аб'яднаны творчымі праектамі. Кожная ўзнагарода нашых артыстаў метафарычна набліжае святочную дату. Мы спадзяёмся, што гэтым разам нашы гледачы змогуць «зазірнуць за кулісы» і па-іншаму ацаніць працу культурнага работніка, — прыадкрыла інтрыгу дырэктар Палаца культуры Аксана КУКЛІЦКАЯ.

Пра новае бачанне згадана не здарма. Ужо дзесяць гадоў, як у Палацы дзейнічае народны тэатр. Гэтым разам яго ўдзельнікі рыхтуюць асаблівы юбілейны спектакль. Малады і крэатыўны рэжысёр Аляксандр Бародка абяцае паказаць унутранае жыццё ўстановы культуры і запрасіць чытача ў творчую прастору артыстаў. У нечым падобныя і адначасова адрозныя рысы мае праект пад кіраўніцтвам Галіны Каракі, кіраўніка тэатра музыкі і паэзіі «Сугучча» і куратара аб'яднання творчых людзей «Лабірынт». Паэты, музыкі, выканаўцы песень прапанавалі правесці сярод ветэранаў і цяперашніх работнікаў культуры марафон «Асабіста датычны». На эмблеме мерапрыемства — працоўная кніжка з пячаткай Палаца культуры і паметкаю «Службовы ўваход». Яскравы намёк на шчырасць, якую, як вядома, не заўсёды атрымаеш на ўваходзе «парадным».

Студыя жывапісу для юнацтва і дарослых працуе пры ўстанове ўжо 49 гадоў. Яе нязменны кіраўнік Яўген Смунёў разам з іншымі ўдзельнікамі падрыхтавалі спецыяльную выстаўку, прысвечаную 60-годдзю роднага горада з назвай «Салігоршчына — куточак Беларусі». А вось заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Сузор'е» пад кіраўніцтвам Вадзіма Матанцава прывёз каштоўны падарунак да юбілею ажно з Балгарыі. На трэцім міжнародным фестывалі-конкурсе «Славянскі вянок» салігарчане ўзялі дзевяць першых месцаў! «Юбілейнай» дзясятай стала ўзнагарода самога кіраўніка Вадзіма Пятровіча — пісьмо падзякі «За гарманічнае ўвасабленне ідэй на сцэне. Найлепшаму рэжысёру-пастаноўшчыку».

Фі­нал га­рад­ско­га фес­ты­ва­лю твор­час­ці «Са­лі­горск — гэ­та ты».

Акрамя творчага напаўнення, салігорскі Палац культуры папрыгажэе і вонкава. У будынка адрамантуюць фасад, а на пляцоўцы побач з'явіліся каваныя лавачкі для адпачынку. Яшчэ адзін штрых — пад вялізнай елкай «прыпыніцца» скрыпач з кветкамі ў кішэнях. Вобраз будучай металічнай скульптуры таксама распрацоўвалі мясцовыя мастакі.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: За пару крокаў ад «залатой» даты

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак. 

Грамадства

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Вось вы, напрыклад, ведаеце, што не так у дзіцячым адзенні турэцкага вытворцы?

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.