Вы тут

Сёлета спартыўна-відовішчны комплекс у Салігорску святкуе юбілей*


Пакатацца на каньках, наведаць саўну ці паглядзець канцэрт — калі жыхары шахцёрскай сталіцы Беларусі захочуць цікавага і актыўнага адпачынку, яны ведаюць, дзе яго шукаць.


Адкрыты ў 2008-м да 50-годдзя горада комплекс і сёння застаецца надзвычай папулярным. Толькі за апошнія сем месяцаў тут пабывала 129 тысяч наведвальнікаў, што на пяць працэнтаў больш, чым летась. Для параўнання: агульная колькасць жыхароў у Салігорску складае 106 тысяч чалавек.

Установа вядзе шматбаковую работу для папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Для паслуг наведвальнікаў адкрыты лядовая арэна, спартыўны, харэаграфічны і трэнажорны залы, саўна, хамам, спартыўны магазін і кафэ. Пад кіраўніцтвам прафесійных інструктараў тут праводзіцца 165 відаў платных паслуг. Найбольш папулярныя — гэта масавае катанне на каньках, заняткі ў трэнажорнай зале, фітнес-аэробіка, ёга, фітнес-мікс, дзіцячы фітнес, а таксама саўна і хамам. Таксама тут базуецца хакейны клуб «Шахцёр Салігорск» з дзвюма прафесійнымі камандамі і дзіцяча-юнацкім аддзяленнем па хакеі з шайбай.

Аматары яркіх спартыўных відовішчаў могуць сачыць з трыбун за самымі цікавымі спаборніцтвамі: у комплексе на высокім узроўні праводзяцца матчы адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай у экстралізе з удзелам каманды «Шахцёр Салігорск», найвышэйшай лігі з удзелам каманды «Шахцёр-2»; міжнародныя матчы нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі, дзіцяча-юнацкая баскетбольная, валейбольная, гандбольная лігі, міжнародныя і рэспубліканскія турніры. Прадугледжаны момант, калі на лядовую пляцоўку ўстанаўліваюць сцэну. Такім чынам перад жыхарамі і гасцямі горада праводзяцца канцэрты вядомых выканаўцаў, цыркавыя і тэатральныя прадстаўленні. А бывае, што тэрыторыя комплексу ператвараецца ў выстаўку-кірмаш ці месца для экскурсіі.

Расказваючы пра спартыўную ўстанову, нельга прамінуць створаную на яе базе дзяржаўную ўстанову «Салігорская раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па гульнявых відах спорту «Шахцёр». Зараз тут займаецца 722 навучэнцы пад наглядам 18 прафесійных трэнераў. Нягледзячы на тое, што школа дастаткова маладая, яе выхаванцы ўжо гатовыя паказаць высокія вынікі. Толькі ў 2018 вучні ДЮСШ сталі пераможцамі дзіцяча-юнацкай баскетбольнай лігі сярод дзяўчат (трэнер-выкладчык Таццяна Мартынчык) і дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі сярод юнакоў (трэнер-выкладчык Юрый Дудко).

Адкрыць для сябе дарогу ў вялікі спорт могуць не толькі гараджане. Салігорская раённая ДЮСШ па гульнявых відах спорту «Шахцёр» мае аддзяленні ў аграгарадку Доўгае і гарадскім пасёлку Старобін.

Школа на бясплатнай аснове набірае спартыўна адораных дзяцей і на ўвесь час навучання забяспечвае іх усім неабходным для заняткаў рэквізітам — ад формы да мячоў.

Віншуючы з 60-гадовым юбілеем родны Салігорск і яго жыхароў, хачу пажадаць любімаму гораду росквіту і гасціннасці, дабрабыту і шчасця, новых спартыўных і творчых перамог!

Дырэктар спартыўна-відовішчнага комплексу Ігар Выскварка.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

УНП 690520659

* - на правах рэкламы

Загаловак у газеце: 10 гадоў — да самых смелых вяршынь

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.