25 Верасень, аўторак

Вы тут

Чым парадуюць салігорскія хлебапёкі землякоў і гасцей да юбілею горада*


Калі праходзіш па праспекце Міру ў Салігорску, то галаву кружыць пах свежавыпечанага хлеба. Менавіта тут непадалёку адзін ад аднаго знаходзяцца філіял «Салігорскі хлебазавод» адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўхлебпрам», які ўзначальвае Васіль Пенязь, побач з філіалам — фірмовы магазін «Водар хлеба», які мясцовыя жыхары называюць «Каравай», дзе шырока прадстаўлена прадукцыя прадпрыемства. На заводзе працуюць хлебабулачны і кандытарскі цэхі. Тут выпускаюць каля сарака найменняў хлебабулачных і каля 50 найменняў кандытарскіх вырабаў. Пекарам і кандытарам ёсць чым ганарыцца. Многія вырабы карыстаюцца звышпапулярнасцю ў спажыўцоў. Гэта багет «Салігорскі», пячэнне аўсянае з водарам топленага малака, пернікі «Дудзінкаўскія» новыя, ласункі мучныя «Амерыканер» з вотруб'ем, разнастайныя пірожныя, слоеныя вырабы, хлеб «Марачанскі» духмяны, хлеб «Сёмушка». Сапраўдным брэндам горада стаў хлеб «Шахцёрскі» апетытны.


Цес­та­во­ды Люд­мі­ла Ган­чар і Воль­га Кась­ко,  пе­кар Ган­на Шко­да.

З пачатку гэтага года салігорскія хлебапёкі здзівілі гараджан новай прадукцыяй — хлебам «Хутарок» зерневым абедзенным, які складаецца з мукі пшанічнай і варанага зерня пшаніцы, а зверху апетытная хрумсткая скарынка пасыпана аўсянымі шматкамі. Хлеб «Жыцькаўскі зерневы», у склад якога ўваходзіць акрамя пшанічнай мукі 67 % прарошчанага зерня. Гэты хлеб ацанілі прыхільнікі здаровага ладу жыцця. Цэльнае прарошчанае зерне змяшчае харчовыя валокны, што зніжаюць узровень халестэрыну ў арганізме, ачышчаюць стрававальны тракт, умацоўваюць сасуды галаўнога мозга. Ласункі мучныя «Вечарынка з павідлам» і «Слабодскія з макам» прыйшліся даспадобы тым, хто любіць салодкае.

На працягу некалькіх гадоў спажыўцы надта захапіліся рознымі моднымі дыетамі, якія не самым лепшым чынам уплываюць на здароўе. Як раяць спецыялісты, чалавек павінен ужываць штодзень адну-дзве лусты хлеба. У ім змяшчаюцца пажыўныя рэчывы, вітаміны, мікраэлементы, якіх няма ў іншых прадуктах харчавання. Асабліва калі хлеб вырабляецца з натуральных інгрэдыентаў, па даўнішняй праверанай тэхналогіі. Не сакрэт, што сёння вытворцы карыстаюцца рознымі хітрасцямі, дабаўкамі для таго, каб прадоўжыць тэрмін захоўвання прадукцыі на працягу некалькіх сутак, а то і месяцаў. Натуральныя прадукты не могуць столькі часу не чарсцвець і не псавацца.

— Мы прыхільнікі традыцыйных метадаў хлебапячэння. Адрозненне нашай гандлёвай маркі ў багацці рэцэптуры, выкарыстанні карысных дабавак, вітамінаў і мікраэлементаў, натуральных інгрэдыентаў, адсутнасці кансервантаў, — сцвярджае начальнік вытворчасці хлебазавода Наталля Давыдава. — Гэтыя вырабы прыцягваюць людзей, якія звяртаюць увагу на правільнае і здаровае харчаванне, без лішніх тлушчаў і вугляводаў.

Вы­со­ка­пра­дук­цый­нае аў­та­ма­ты­за­ва­нае аб­ста­ля­ван­не — ад­мет­ная ры­са хле­ба­пя­кар­най вы­твор­час­ці.

На заводзе можна заказаць торт на розныя ўрачыстасці: радзіны, хрэсьбіны дзіцяці, вяселле, дзень нараджэння, на карпаратыўную вечарынку. Над імі чаруе спецыяльна навучаны чалавек, які валодае не толькі прафесійным майстэрствам, але і выдумкай, фантазіяй, як сапраўдны мастак, з-пад яго рук выходзяць шэдэўры.

Салігорскія пекары і кандытары штогод удзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе «Смаката» і заўсёды паказваюць дастойныя вынікі. А Лізавета Сініца ў намінацыі «Вясельны торт» заняла першае месца.

У лютым прадпрыемства купіла адмысловы прынтар і пачало з яго дапамогай выпускаць аздобленую рознымі малюнкамі прадукцыю. Спажывец можа заказаць не толькі торт з любой ядомай карцінкай з харчовых фарбавальнікаў. Майстры па жаданні заказчыка могуць нанесці на паверхню вырабу яго асабістую фатаграфію, фатаздымкі блізкіх, сваякоў.

Да свя­та хле­ба­пё­кі пад­рых­та­ва­лі но­выя ві­ды ўпры­го­жа­най са­лод­кай пра­дук­цыі.

Да свята горада і 60-годдзя шахцёрскай сталіцы завод парадуе гараджан і гасцей новымі арыгінальнымі вырабамі. Пернік «Салігорскі сувенір» у прыгожай каробцы з гербам Салігорска на адным баку і цікавай інфармацыяй аб горадзе на адваротным. Вага вырабу паўкілаграма. Упэўнена, прыйдуцца даспадобы і невялікія пернікі з рознымі выявамі казачных персанажаў, герояў папулярных мультфільмаў, эмблемай горада. З'явяцца яны ў продажы напярэдадні Дня горада. Акрамя таго, на свяце будзе прысутнічаць кандытарская кампазіцыя, якую прыгатуюць кандытары завода.

Васіль Пенязь шмат увагі ўдзяляе падбору кваліфікаваных спецыялістаў, мадэрнізацыі вытворчасці, укараненню сучасных тэхналогій, закупцы новага абсталявання.

У прыватнасці, нядаўна на заводзе ўстаноўлена новая чэшская лінія па вытворчасці подавага хлеба. Работніцы не могуць нарадавацца. Ручная праца тут зведзена практычна да нуля, усе працэсы аўтаматызаваныя, аўтаматыка рэгулюе вільготнасць, тэмпературу. Цяпер новае абсталяванне праходзіць апрабацыю, адпрацоўваецца ўвесь тэхналагічны працэс. Да юбілею горада яно запрацуе на поўную магутнасць. А гэта значыць, павялічыцца і прадукцыйнасць працы. Зрэшты, не так даўно тут закупілі і расійскую лінію для выпуску фармавога хлеба. Такога абсталявання няма ні на адным беларускім заводзе. І як сцвярджаюць пакупнікі, хлеб на ім атрымліваецца адмысловай якасці.

У далейшых планах — шмат задум. Але раскрываць сакрэты прадпрыемства пакуль рана.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

УНП 600142719

* - на правах рэкламы

Загаловак у газеце: Ёсць хлеб, будзе і песня

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.