Вы тут

Кожны дзень на стале*


Малако і кефір, масла і тварог пастаянна на хвалі попыту. Такія прадукты ёсць бадай што ў любым доме. Сярод вытворцаў — Салігорскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» — прадпрыемства, якое ўзначальвае Ігар Ракчэеў, — можа і не самы буйны, аднак здольны вытрымліваць усе высокія патрабаванні да якасці. А яркую ўпакоўку, распрацаваную мясцовымі дызайнерамі, ужо ацанілі спажыўцы ў сталічных крамах.


Апа­рат­чык па­стэ­ры­за­цыі Але­на Жэл­та­гір­ка  за уль­тра­па­стэ­ры­за­цый­най уста­ноў­кай.

Сёння з 12 гаспадарак Салігорскага раёна на прадпрыемства паступае каля 250 тон малака. Завод спецыялізуецца на выпуску самай запатрабаванай малочнай прадукцыі — малака, смятаны, кефіру, тварагу і тварожных вырабаў, сметанковага масла і дэсертаў.

Цяперашні асартымент прадукцыі складае 66 найменняў. Пералік непастаянны, ён увесь час змяняецца — гэтак жа, як пераменьваюцца густы спажыўцоў. У тым і сакрэт удалай канкурэнцыі — своечасова зразумець запыты рынку, каб прапанаваць пакупніку якасны і смачны прадукт. Так, зусім нядаўна салігарчане пачалі выраб дэсертнай тварожнай прадукцыі з вішнёвым і чарнічным напаўняльнікамі.

У 2016 годзе работнікі філіяла асвоілі новую лінію вытворчасці ультрапастэрызаванага малака. Новае абсталяванне дазваляе выпускаць прадукт з захаваннем усіх карысных рэчываў сапраўднага малака і пры гэтым павялічыць тэрмін яго прыдатнасці да шасці месяцаў. Поўнасцю заменена абсталяванне ў апаратным цэху, што дапамагае павялічыць якасць вырабаў. Асабівы акцэнт зроблены на лінію вытворчасці тварагу, на якую сёння ідзе каля 40 працэнтаў сыравіны. У 2008 годзе завод набыў новую аўтаматычную лінію для вырабу тварагу і мяккіх сыроў.

Спецыяльна для людзей з лактазнай недастатковасцю на прадпрыемстве запушчана вытворчасць малака без лактозы. Спецыяльная тэхналогія дазваляе знізіць колькасць малочнага цукру да 0,01 працэнта, такім чынам кожны можа ацаніць смак салігорскага прысмака.

Малако дастаткова «капрызны» прадукт. Кантроль якасці на заводзе пачынае працаваць, як толькі цыстэрна сыравіны прыбывае ад пастаўшчыка, і прысутнічае на ўсіх этапах вытворчасці. З кожным разам патрабаванні да прадукцыі становяцца ўсё больш жорсткія, а калі на месцы немагчыма адсачыць некаторыя параметры, прадпрыемства адпраўляе пробы ў рэспубліканскія лабараторыі. Вытрымаць стандарты якасці тым больш важна, што гатовы прадукт паступае не толькі на беларускі рынак. Адным з самых галоўных пакупнікоў салігорскіх прадуктаў за межамі краіны стала Расія, асвойваюцца рынкі ў Казахстане і Кітаі.

Намеснік дырэктара Святлана Турбан звяртае ўвагу на яшчэ адно новаўвядзенне:

— Сёлета мы заканчваем рэканструкцыю аміячна-кампрэсарнага цэха. Гэта вялікі праект, які паўплывае на далейшую работу прадпрыемства. Справа ў тым, што холаданосьбітам на заводзе з'яўляецца аміяк — даволі небяспечнае хімічнае злучэнне. Клапоцячыся пра бяспеку работнікаў і жыхароў горада, мы пераходзім на скарочанае выкарыстанне гэтага рэчыва. Новая ўстаноўка дазволіць скараціць выкарыстанне холадагенту з трох тон да 350 кілаграмаў. Такім чынам мы паменшым наяўнасць аміяку ў сістэме амаль у 10 разоў.

Прадукцыя Салігорскага філіяла выпускаецца пад брэндам «СОMРLІMІLK» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

— Наша прадукцыя — гэта тое, што кожны дзень прысутнічае на стале. Значыць, трэба аднолькава клапаціцца пра смак, бяспечнасць і прывабны выгляд, — лічыць Святлана Турбан.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ, Алена Даўжанок

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

УНП 600119098

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.