Вы тут

Культурны код Салігорска


Летась Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе «Найлепшая бібліятэка года». Ва ўстанове, што ўзначальвае Людміла Муравейка, працуе калектыў, які знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку.


Біб­лі­я­тэ­кар пер­шай ка­тэ­го­рыі Ка­ця­ры­на Ва­ві­ла­ва.

Напрыклад, у Год культуры і да юбілею горада тут стартаваў унікальны інфармацыйна-адукацыйны праект «Культурны код Салігорска» па даследаванні гарадскога асяроддзя і пошуку асаблівасцяў шахцёрскай сталіцы. Ён рэалізуецца сумесна з Салігорскім дзяржаўным каледжам. Ініцыятар і каардынатар праекта — бібліятэкар першай катэгорыі Кацярына Вавілава і педагог каледжа Алена Смоліч.

Добра гарадам з тысячагадовай гісторыяй, ім ёсць што расказаць і паказаць. Салігорск — горад малады, днямі яму спаўняецца 60 гадоў. Але і тут ёсць шмат цікавых і адметных мясцін. І каму, як не моладзі, расказаць аб культурнай і прыроднай спадчыне сваёй малой радзімы? Для навучэнцаў каледжа арганізавалі курсы-трэнінгі, сярод іх было праведзена сацыялагічнае даследаванне «Любіць свой горад вельмі проста», каб выявіць, наколькі моладзь ведае свой Салігорск. Вынікі паказалі, што веды недастатковыя. У сувязі з гэтым Кацярына Вавілава распрацавала курс краязнаўчых заняткаў, улічыўшы тое, што ў маладзёжным асяроддзі прыярытэтным у арганізацыі вольнага часу з'яўляецца выкарыстанне сучасных сродкаў камунікацый, камп'ютарных тэхналогій, інтэрнэт-прасторы. Навучэнцы прынялі ўдзел у трэнінгу «Раскадзіруй горад разам з намі», на практычным уроку на іх смартфоны была ўстаноўлена праграма счытвання QR-кодаў. Затым ім прапанавалі стаць «культурнымі навігатарамі», на валанцёрскіх пачатках знаёміць жыхароў горада і гасцей з аб'ектамі прыроднай, культурнай спадчыны. Пад кіраўніцтвам куратараў валанцёры аб'ядналі гістарычныя, культурныя, прыродныя славутасці Салігорска ў некалькі экскурсійных пешаходных маршрутаў.

Першы з іх — «ДРЭВАград», знаёміць усіх ахвотных з нетыповымі для гарадскога азелянення дрэвамі, што растуць у Салігорску. Другі — «Самая Соль Салігорска» — з архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі горада. Трэці маршрут — «Шлях да Валошкавага Храма» пралягае па вуліцах, дзе знаходзяцца першыя забудовы Салігорска. Канцавы пункт маршруту — Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Чыжэвічы.

Га­лоў­ны біб­лі­ёг­раф На­дзея За­сі­нец рас­тлу­ма­чыць, як зра­біць пер­шы ход у «фір­мен­най» біб­лі­я­тэч­най гульні эру­ды­таў.

Цяпер ажыццяўляецца трэці этап праекта. У межах яго прайшлі экскурсія «Завод, які пабудаваў горад», духоўная экспедыцыя «І расквітнеў Храм Валошкаў...», час памяці «Запішы нас у гісторыю гаротнай быллю...»

За 2016 год арганізатарамі навучаныя і падрыхтаваныя 26 студэнтаў-валанцёраў, якія правялі восем экскурсій для розных груп насельніцтва. У 2017-м было атрымана 11 заявак на экскурсіі.

Праект стаў сучасным, інфармацыйным і прыцягальным для маладых людзей дзякуючы менавіта тэхналогіі QR-кода. З дапамогай мабільнага тэлефона коды счытваюцца з інфармацыйнай таблічкі, і любы турыст, жыхар горада можа перайсці на сайт бібліятэкі ў спецыяльны раздзел, дзе сабраныя ўсе звесткі аб праекце: схема маршрутаў, інфармацыя пра аб'екты. Колькасць віртуальных наведванняў ужо склала 7358. Створана таксама старонка ў сацыяльных сетках.

Праект прынёс карысць і аддачу для ўсіх. Для горада маршруты прэтэндуюць стаць турыстычнымі асаблівасцямі, бібліятэка ў чарговы раз пацвердзіла «званне» інфармацыйна-культурнага, асветніцкага цэнтра. Ну а моладзь даведалася шмат цікавага з гісторыі Салігорска, аб яго адметных мясцінах і славутых земляках і стала яшчэ больш ганарыцца шахцёрскай сталіцай.


Музей для лялек

Шмат цікавага і карыснага ладзіцца для маленькіх наведвальнікаў і ў Салігорскай раённай дзіцячай бібліятэцы.

У ад­ным з па­ко­яў біб­лі­я­тэ­кі пра­пі­са­лі­ся ляль­кі — ге­роі лю­бі­мых ка­зак.

— З 1989 года на яе базе працуе тэатральны клуб «Забава», — расказала бібліятэкар чытальнай залы Наталля Бабіч. — Усіх лялек работнікі робяць самі з падручных матэрыялаў, шыюць ім адзенне. За амаль што трыццаць гадоў іх сабралася шмат, таму казачных персанажаў «пасялілі» ў асобным пакоі — маляўніча аформленым музеі.

Маленькія наведвальнікі ахвотна сюды прыходзяць, бо любімых герояў казак, мультфільмаў можна ўзяць у рукі, пагуляць з імі. Карыстаюцца папулярнасцю ў дзяцей і спектаклі, якія ладзяць для іх работнікі бібліятэкі. Яны самі пішуць сцэнарыі, рыхтуюць дэкарацыі, запрашаюць на прагляд хлопчыкаў і дзяўчатак з садкоў, вучняў малодшых класаў. Самадзейныя артысты выязджаюць таксама з пастаноўкамі ў дзіцячыя навучальныя ўстановы, летнія аздараўленчыя лагеры, санаторыі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Так цёпла, як у першым паўгоддзі, бывае адзін раз у 30 год

Так цёпла, як у першым паўгоддзі, бывае адзін раз у 30 год

За апошнія 30 гадоў у нас у краіне ў параўнанні з нормай 1961—1990 гадоў, якая ўжываецца як апорная пры ацэнцы значэнняў змены клімату, пацяплела на 1,3 градуса.

Грамадства

Ці прапаноўвае прыдарожны сэрвіс беларускую кухню?

Ці прапаноўвае прыдарожны сэрвіс беларускую кухню?

Міністэрства транспарту і камунікацый цяпер распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года.

Грамадства

Гісторыя пра тое, як партызаны пайшлі па соль, а выратавалі дзевяць чалавек

Гісторыя пра тое, як партызаны пайшлі па соль, а выратавалі дзевяць чалавек

Гэты аповед даслаў нам у рэдакцыю наш даўні чытач з Вялікай Бераставіцы Міхаіл Маскальчук.

Грамадства

Што паглядзець у Хоцімску?

Што паглядзець у Хоцімску?

У Хоцімску нават ёсць кола агляду.