Вы тут

Мікалай Шарснёў падчас прамой лініі адказаў на пытанні больш як 20 чалавек


Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў падчас прамой лініі адказаў на пытанні больш як дваццаці чалавек.

Дарэчы, добрая тэндэнцыя: колькасць зваротаў у аблвыканкам сёлета на 30 % меншая ў параўнанні з мінулым годам. Паменшылася колькасць зваротаў у выканаўчыя камітэты. Гэта сведчыць пра тое, што ўлада на месцах ведае аб існуючых праблемах і працуе на апярэджанне.


З вуліцы Церашковай абласнога цэнтра было некалькі званкоў. Гараджане цікавіліся, калі адчыніцца пасля рэканструкцыі крама мясцовай гандлёвай сеткі. Праблема зацягвання здачы пад ключ гандлёвага аб'екта — у новых патрабаваннях будаўнічай экспертызы. Губернатар даручыў паспрыяць таму, каб з наступленнем восені гараджане маглі рабіць тут пакупкі.

Жыхара Віцебска турбавала пытанне даступнасці спартыўных аб'ектаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У новых спарткомплексах усё неабходнае прадугледжваецца на стадыі праектавання, а ў тых спартыўных залах, басейнах, якія пабудавалі даўно, усё інакш. Старшыня аблвыканкама паабяцаў, што сітуацыя будзе вывучана і пры магчымасці фінансава забяспечана выкананне неабходных работ.

Жыхарка пасёлка Высокае Аршанскага раёна агучыла праблему з уводам у эксплуатацыю станцыі абезжалезвання вады. Дарэчы, яна тыповая для многіх маленькіх населеных пунктаў. Заяўніца расказала, што вада дрэннай якасці: іржавая і з непрыемным пахам. Таму прыходзіцца хадзіць па ваду да калодзежа. А там чарга людзей з пластыкавымі бутылямі. Карцінка, проста, як у савецкія гады па дэфіцытныя тавары. Зразумела, што ў халодную пару года складана такім чынам запасацца вадой. Губернатар пацікавіўся ў кіраўніка сістэмы ЖКГ, калі пытанне будзе вырашана? Яшчэ год таму людзям паабяцалі, што зробяць усё неабходнае, але ж сітуацыя не змянілася да гэтага часу. Губернатар даручыў выправіць становішча. Праект на стадыі экспертызы, ды і грошы ўжо ёсць. Калі прыспешыць тых, ад каго залежыць увод у эксплуатацыю, да навагодняга свята, дзякуючы новай станцыі з кранаў пацячэ вада добрай якасці. Пенсіянерка паабяцала падзяліцца добрай навіной з суседзямі, якія чакаюць, чым скончыцца размова з губернатарам. Ён жа заклікаў мясцовую ўладу зрабіць у пасёлку ўсё, што неабходна для нармальнага жыцця жыхароў.

Яшчэ адзін званок з Оршы быў наконт платнай стаянкі. Маўляў, наогул аўто становіцца ўсё больш, а «начаваць» ім няма дзе. Губернатар патрабаваў, каб у кожным раёне горада былі такія аб'екты інфраструктуры. І, каб кіроўцы былі ўпэўненыя, што з іх «коламі» на стаянцы нічога не здарыцца.

А з Гарадоцкага раёна жанчына патэлефанавала, каб расказаць пра праблему з закупам лішкаў малака. Яна трымае дзве каровы, але зборшчык нерэгулярна прыязджае па «белае золата». Безумоўна, такіх гаспадароў трэба падтрымліваць, упэўнены губернатар, яшчэ і таму, што малако ўсё больш запатрабаванае для перапрацоўкі.

Цікава, што паступалі званкі ад людзей, якія выказвалі словы падзякі на адрас тых, хто дапамог вырашыць розныя жыццёвыя пытанні. Губернатар канстатаваў, што такія звароты асабліва прыемныя. Трэба мясцовай уладзе разбірацца з пытаннямі сістэмнага характару больш уважліва, і тады ўсё больш землякоў будуць задаволеныя.

Пасля прамой лініі Мікалай Шарснёў зрабіў выснову, што ўсё больш паступае крытыкі канструктыўнай. І такія звароты дапамагаюць зразумець, якія сістэмныя праблемы патрабуюць вырашэння ў першую чаргу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Сістэмным праблемам — пільная ўвага

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.