Вы тут

Зламыснікі ўсё больш упэўнена асвойваюць кіберпрастору


Развіваюцца тэхналогіі, а разам з імі, на жаль, развіваецца і злачыннасць. Зламыснікі ўсё больш упэўнена асвойваюць кіберпрастору, пераносячы ў віртуальны свет сферу сваіх інтарэсаў.


Апошнім часам многіх займае такая кібернавінка, як крыптавалюта. Адны імкнуцца набыць тое, што мае вялікія перспектывы як навамодны сродак плацяжу. Другія хочуць яго прадаць. Усё б нічога, але часам на падобных здзелках нажываюцца нячыстыя на руку людзі.

Адзін з такіх выпадкаў адбыўся нядаўна. 21-гадовы жыхар Барысава размясціў у інтэрнэце аб'яву аб продажы крыптавалюты. Гэтай аб'явай зацікавіўся жыхар Гродна, выказаўшы жаданне купіць «тавар» за 14 тысяч рублёў. Яны сустрэліся ў сталіцы, і прадавец прадэманстраваў пакупніку мабільную праграму, якая імітавала залічэнне крыптавалюты на рахунак. Пакупнік паверыў, і здзелка адбылася. Калі ж пакупнік вярнуўся дадому, то выявіў, што ніякай крыптавалюты на яго рахунак не паступала, а праграма, якую яму прадэманстраваў прадавец, працавала ў тэставым рэжыме.

У дачыненні да «прадаўца» заведзена крымінальная справа па артыкуле «Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры». Канфіскаваны мабільны тэлефон для таго, каб даследаваць спосаб здзяйснення злачынства.

Зараз расследаванне працягваецца.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: «Моднае» злачынства

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.