Вы тут

У Кітаі стварылі электронную скуру


Яна можа выкарыстоўвацца як прылада для маніторынгу стану здароўя.

Кітайскія навукоўцы стварылі на аснове графена каляровую штучную электронную скуру, якая можа функцыянаваць як электронная прылада для маніторынгу стану здароўя, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

У электроннай скуры, якая атрымала назву e-skin, выкарыстоўваецца тонкі, гнуткі і расцяжымы электронны матэрыял, які імітуе скуру чалавека і можа адчуваць ціск, тэмпературу і нацяжэнне. Графен - звыштонкае рэчыва, якое адрозніваецца найвышэйшай гнуткасцю і праводнасцю, з'яўляецца ідэальным матэрыялам для электроннай скуры.

Навукоўцы з кітайскага універсітэта Цінхуа прадэманстравалі графеновую электронную скуру з ужываннем тэхналогіі лазернага скрайбіравання. З дапамогай вады электронная скура можа пераносіцца не толькі на цела чалавека, але і на іншыя аб'екты, такія як лісце і шоўк.

Яна можа быць прымацаваная да чалавечай скуры, а таксама да маскам або горла для вымярэння сігналаў цела, уключаючы дыханне, сэрцабіцце і голас. "Гаджэт" праяўляе высокую адчувальнасць і доўгатэрміновую стабільнасць, вытрымлівае высокую тэмпературу і зручны для нашэння.

З дапамогай тэхналогіі лазернага скрайбіравання электронная скура можа быць выраблена па індывідуальных параметрах, што павышае перспектыўнасць навінкі з пункту гледжання камерцыялізацыі.

Навукоўцы перакананыя, што электронная скура мае каласальныя патэнцыйныя магчымасці для прымянення ў галіне аховы здароўя і штучнага інтэлекту. Артыкул аб гэтым навуковым дасягненні апублікаваны ў часопісе ACS Nano.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.