Вы тут

На будаўнічых спецыяльнасцях у прафтэустановах яшчэ чакаюць абітурыентаў


20 жніўня завяршыўся прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Але ў шэрагу прафесійна-тэхнічных устаноў сталіцы запоўніліся не ўсе бюджэтныя месцы, таму на іх абвешчаны дадатковы набор.


Як паведаміла загадчыца сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Алена ЧАРНЫХ , прыём дакументаў падоўжаны пераважна ва ўстановах будаўнічага профілю.

 — У цяперашні час гэты напрамак досыць запатрабаваны сярод заказчыкаў кадраў.  Заработная плата ў такіх работнікаў перавышае сярэднюю па горадзе. Будаўнікі запатрабаваныя і патрэбныя, і прадпрыемствы-заказчыкі кадраў гатовыя ісці насустрач — заключаць з патэнцыяльнымі навучэнцамі мэтавыя дагаворы. Аднак гэта накладае і пэўныя абавязацельствы: тэрмін адпрацоўкі пасля навучання па мэтавым дагаворы павялічваецца на адзін год, і гэта адпужвае абітурыентаў.

Так, у Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы будаўнікоў імя Каменскага засталіся незапоўненыя месцы на спецыяльнасцях “аддзелачныя будаўнічыя работы”  (4), “вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ” (17), “сталяр-цясляр” (10). Прыём вядзецца на базе 11 класаў.

  У Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі №12 будаўніцтва чакаюць выпускнікоў базавай школы на спецыяльнасцях  “цясляр; сталяр; мантажнік каркасна-ашалёвачных  канструкцый сухога будаўніцтва “ (10 месцаў). На ўзроўні 11 класаў у ліцэі гатовыя прыняць па 13 чалавек на спецыяльнасці “тынкоўшчык; маляр” і”тынкоўшчык; мантажнік каркасна-ашалёвачных канструкцый сухога будаўніцтва”.

У Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышкі маюцца вакантныя месцы на базе 9 класаў на наступных спецыяльнасцях: “муляр; мантажнік будаўнічых канструкцый; электразваршчык ручной зваркі” (18 ), “абліцоўшчык сінтэтычнымі матэрыяламі; тынкоўшчык; цясляр” (18 ). На базе 11 класаў —  “тынкоўшчык; абліцоўшчык-плітачнік” (6 ), “электрагазазваршчык; каваль ручной зваркі” (12).

  У Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі дадатковы набор вядзецца на базе 9 класаў на спецыяльнасцях “комплекснае абслугоўванне і рамонт будынкаў і збудаванняў” (20 месцаў), “аддзелачныя будаўнічыя работы” (13).  На базе 11 класаў — “аддзелачныя будаўнічыя работы” (10); “санітарна-тэхнічнае абсталяванне будынкаў і збудаванняў” (20).

У Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 7 будаўніцтва незапоўненыя засталіся месцы на базе 9 класаў на спецыяльнасцях “аддзелачныя будаўнічыя работы ( 3 чалавекі) ;  “аддзелачныя будаўнічыя работы; вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ” (13 чалавек), “аддзелачныя будаўнічыя работы. санітарна-тэхнічнае абсталяванне будынкаў і збудаванняў” (18 чалавек), “сталярныя, паркетныя і шкляныя работы; эксплуатацыя абсталявання і тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей” (14 чалавек), “тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання машын і механізмаў; тэхналогія зварачных работ” (4 чалавекі). На базе 11 класаў: “садова-паркавае будаўніцтва” (15 чалавек), “тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання машын і механізмаў” (14 чалавек).

І 12 месцаў на розных спецыяльнасцях не запоўніліся ў Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 10 будаўніцтва. 

Дадатковы набор навучэнцаў працягнецца па меры камплектавання груп, аднак скончыцца не пазней за 15 верасня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.