Вы тут

Якую працу прапаноўвае штаб працоўных спраў БРСМ БДУ ?


Не толькі «мехмат» ведае, што ўраўненне цудоўнага летняга адпачынку мае некалькі складнікаў: кола найлепшых сяброў, многа-многа марожанага, танцы да світання і... магчымасць праявіць сябе ў прафесійнай сферы. Штаб працоўных спраў БРСМ БДУ добра ведае гэтую «матэматыку» сучаснай моладзі і дае магчымасць кожнаму ахвотнаму не толькі зарабіць, але
і найперш знайсці занятак па душы, пазнаёміцца з актыўнымі равеснікамі. На працягу ўсяго лета ад універсітэта працуюць студэнцкія атрады шасці кірункаў: педагагічны, будаўнічы, сельскагаспадарчы, сэрвісны, экалагічны і вытворчы. Пазнаёмімся з некаторымі бліжэй.


Універсітэцкае вучэбна-доследнае прадпрыемства «Шчомысліца» гарантуе ўсе самыя лепшыя ўмовы для студэнтаў, якія сапраўды жадаюць прыкласці, як той казаў, свае рукі да справы. Адзін з удзельнікаў сельскагаспадарчага атрада Вадзім Карпішук, студэнт І курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, расказвае пра асаблівасці сваёй працы:

— Асноўнай задачай для нас была праполка дэкаратыўных раслін. Дзённая норма — 50 метраў. Дзяўчаты толькі палолі, а я яшчэ дапамагаў ім, збіраючы пустазелле віламі. Атрад невялікі: працавала дзесяць чалавек. З раніцы аграном выдзяляў нам градкі, а ўвечары — чакаў добрых вынікаў.

Тым, хто з самага дзяцінства кожную раніцу гатаваў манную кашу для малога браціка або сястрычкі і глядзеў з імі мульцікі, было даспадобы працаваць у якасці педагога. Атрады на базе цэнтра «Расток» і спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганціна» запрашалі да сябе ўсю зацікаўленую моладзь. Ліяна Шапялевіч, студэнтка ІІ курса філалагічнага факультэта, была ў апошнім удзельніцай сэрвіснага атрада, ад працы там летам атрымала шмат станоўчых эмоцый.

— Нашы намаганні былі скіраваны на якаснае абслугоўванне тых, хто адпачывае ў лагеры. Маглі прыбіраць тэрыторыю, дапамагаць на кухні. Таксама ўбіралі асобныя комплексы: спартыўны, медыцынскі, звычайныя дзіцячыя. Была магчымасць выбіраць, чым займацца, якую тэрыторыю абслугоўваць. У маім атрадзе нас было дзесяць. Працавалі з 8 да 16 гадзін, а далей — вольны час. Давалася тры выхадныя, якія можна было браць у зручны для сябе дзень. Было весела і цікава, былі студатрадаўцы, якія працавалі ўжо не першы раз. Усё спадабалася, і я планую паехаць у «Брыганціну» налета зноў!

Сваімі ўражаннямі дзеліцца і Ганна Гуляй, студэнтка І курса філалагічнага факультэта, якая ў ліпені працавала ў Нацыянальнай кампаніі электрасувязі «Белтэлекам»:

— Я пераканалася, што не памылілася, вырашыўшы пайсці працаваць летам. Цудоўны калектыў з прыемнай атмасферай, добры заробак, які залежаў ад нашых намаганняў, зручны графік — усё гэта вельмі прываблівала. Работа на самай справе была вельмі простая: распаўсюджванне інфармацыі пра пакеты паслуг «Белтэлекама». Налета планую зноў прыняць удзел у рабоце студэнцкіх атрадаў!

Яшчэ адзін сэрвісны атрад «Букіністы» шчыруе ў ААТ «Белкніга». Студэнты розных навучальных устаноў штогод працуюць на складах гэтага прадпрыемства. Алена Пузанава, студэнтка ІІ курса біялагічнага факультэта, якая трапіла ў студатрад першы раз, расказала пра асаблівасці сваёй работы:

— Я хацела працаваць у краме ААТ «Белкніга», але ніколькі не засмуцілася, калі зразумела, што пайду ў іншае месца. Работа кладаўшчыка простая, але адказная. Я была на складзе канцылярскіх тавараў, там галоўным было ўсё правільна падлічыць.

Марыя КАСКО, студэнтка І курса філалагічнага факультэта БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.