Вы тут

На конкурс «Маё прывітанне ІІ Еўрапейскім гульням» даслана больш 80 работ


Больш як 80 арыгінальных сэлфі з розных краін свету ўжо дасланыя на конкурс творчых фотаработ «Маё прывітанне ІІ Еўрапейскім гульням», абвешчаны Міжнародным радыё «Беларусь» сумесна з дырэкцыяй спаборніцтваў.


На прапанову даслаць фотапрывітанне ўдзельнікам і гасцям Еўрапейскіх гульняў 2019 года адгукнуліся як беларускія аматары актыўнага ладу жыцця, так і жыхары Расіі, Украіны, Таджыкістана, Германіі, Фінляндыі, ЗША, Кітая, Індыі, Алжыра, Нігерыі і В'етнама. Напрыклад, адзін з актыўных слухачоў міжнароднага радыё «Беларусь» Дзітмар Вольф з Германіі даслаў калаж з лёгкаатлетычнага марафону ў Франкфурце, а кітаец Кевін Чжаа натхніўся гарналыжным цэнтрам у Пхёнчхане...

Трапіць у спартыўную фотагалерэю і далучыцца да ўдзелу ў конкурсе могуць усе ахвотныя: для гэтага трэба ў тэрмін да 25 кастрычніка 2018 года зрабіць здымак на фоне спартыўных аб'ектаў, а яшчэ лепш — падчас уласных заняткаў спортам, пакінуць на ім пазнаку — хэштэг #MІNSK2019 і даслаць на электронную пошту mіnskgаmеs2019@gmаіl.соm альбо далучыць да конкурснай заяўкі на сайце rаdіоbеlаrus.bу. «Умовы ў нас даволі жорсткія, ад кожнага ўдзельніка прымаецца толькі адно фота, — паведамілі на радыё, — але гэта таму, што прызы таго вартыя: пераможцы атрымаюць камплекты запрашальнікаў на спартыўныя мерапрыемствы Еўрапейскіх гульняў і парадную спартыўную экіпіроўку нацыянальнай каманды Беларусі!»

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Сэлфі са спортам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.