19 Верасень, серада

Вы тут

Фестываль грузінскай культуры «Тбілісоба» пройдзе 1 верасня


1 верасня ў Мінску пройдзе ўжо чацвёрты па ліку фестываль грузінскай культуры «Тбілісоба», які ладзяць сумесна Мінгарвыканкам і мэрыя Тбілісі, пасольства Грузіі ў Беларусі, грузінская суполка «Мамулі» пры падтрымцы гандлёвай маркі «Баржомі».


«У 2018 годзе Грузія адзначае 100-годдзе з дня абвяшчэння незалежнасці, і на «Тбілісобе» мы хочам падзяліцца з беларусамі сваімі галоўнымі дасягненнямі за стагадовую гісторыю, — расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі Валерый КВАРАЦХЕЛІЯ. — Таму гасцямі свята стануць легендарныя людзі, якіх любяць і паважаюць не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. У іх ліку мэр Тбілісі Каха Каладзе, у мінулым вядомы футбаліст кіеўскага «Дынама» і «Мілана», легендарны ансамбль песні і танцы «Эрысіёні», а таксама наогул Ніно Катамадзэ, чые канцэрты збіраюць тысячы прыхільнікаў у розных краінах».

Сярод іншых цікавінак фестывалю — не толькі музыка і танцы ад поўдня да поўначы, але таксама спіс са 100 спраў, якія дапамогуць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Грузіі. Так, пра незвычайныя маршруты і спосабы правядзення водпуску раскажуць на першым «Турбазары» вопытныя падарожнікі і трэвэл-блогеры: як узабрацца на Казбек альбо зладзіць рафтынг па рэках, дзе знайсці традыцыйнае віно альбо згуляць уласнае вяселле? Акрамя таго, на вялікай плошчы ад ратушы да набярэжнай Свіслачы можна будзе паўдзельнічаць у разнастайных актыўных забавах, сярод якіх караоке з горцамі на бэк-вакале, майстар-клас па труках на скейце і крэатыўная прычоска ў колерах грузінскага сцяга. Уваход на «Тбілісобу» традыцыйна вольны.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.