Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні заканчваецца перыяд цяжкасцяў і стрэсаў, ужо да серады павінна наступіць прыкметнае пацяпленне ў адносінах з Фартунай. Ёсць шанц атрымаць адабрэнне на рэалізацыю вашай ідэі ў начальства. У выхадныя ўвагі запатрабуюць дзеці падлеткавага ўзросту, магчыма, вы папярэдзіце іх не вельмі добрыя ўчынкі.

ЦЯЛЕЦ. Пачуццё няўпэўненасці і трывогі будзе перашкаджаць засяродзіцца на працы. Паверце, у вас больш сіл і ведаў, чым вы думаеце. Да таго ж інтуіцыя абвострыцца як ніколі, нават у больш чым нязвыклых сітуацыях вы беспамылкова выбераце правільную лінію паводзін. У канцы тыдня пасярод усеагульнай мітусні будзеце ўзвышацца, нібы нязломная скала, вашы спагада і аптымізм дапамогуць многім.

БЛІЗНЯТЫ. Пачатак тыдня — удалы час для рэалізацыі планаў і задум. У вас усё будзе атрымлівацца, лёгка знойдзеце аднадумцаў, спонсараў, заказчыкаў. Пажадана, каб эмоцыі не былі перашкодай у дзейнасці. Раскрываючы свой творчы патэнцыял, атрымаеце магчымасць умацаваць аўтарытэт, можа з'явіцца шанц заняць больш высокае становішча. У чацвер спрыяльныя паездкі, камандзіроўкі і пачатак падарожжаў. Не забывайце чаргаваць працу з адпачынкам. Асабістае жыццё парадуе.

РАК. Вы цяпер гаспадар ці гаспадыня становішча. Прыцягваеце і зачароўваеце навакольных, вас немагчыма не заўважыць, і ўдача на вашым баку. Вы ўнутрана настроеныя на пераўтварэнне і духоўнае аднаўленне. У панядзелак можа наваліцца мноства разнастайных, але дробных даручэнняў, так што пры неабходнасці звяртайцеся па дапамогу да калег. У канцы тыдня ўсё будзе спорыцца ў вашых руках, зможаце многае паспець. У пятніцу ўвечары паспрабуйце адпачыць, бо выхадныя будуць напоўнены падзеямі.

ЛЕЎ. Прытрымліваючыся стратэгіі супрацоўніцтва з усімі, хто толькі можа быць вам карысны, даможацеся поспеху. Будзеце сустракацца з цікавымі людзьмі і пазнаваць шмат карыснага для сябе. Актыўна дапамагаючы навакольным вырашаць праблемы, не забывайцеся і пра свае інтарэсы. Пажадана заняцца карэкціроўкай некаторых рысаў вашага характару, з ліку тых, што перашкаджаюць жыць. У чацвер прааналізуйце ход падзей і паспрабуйце зразумець, што не дае наладзіць асабістае жыццё.

ДЗЕВА. Аўторак — вельмі ўдалы дзень для заключэння здзелак і прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. У сераду старанна правярайце ўсю інфармацыю, якая паступае да вас, ёсць вялікая верагоднасць недакладнасцяў і памылак. Паспрабуйце рэальна ацаніць свае сілы і не ўзвальваць на сябе вялікі аб'ём працы. У нядзелю прысвяціце дастаткова часу сям'і.

ШАЛІ. Тыдзень прынясе ўдачу тым, хто прывык працаваць дакладна і зладжана, узгадняючы свае дзеянні з калегамі. Гэта, дарэчы, дапаможа вызваліць значную колькасць часу для асабістага жыцця. Так што смела прызначайце спатканне пасля работы. Прыліў сіл дапаможа справіцца з самымі складанымі заданнямі. У пятніцу можа адбыцца падзея, якая прымусіць перагледзець уласныя ідэалы, страсяне вас і абудзіць здольнасці, якія раней не прачыналіся.

СКАРПІЁН. Надыходзіць тыдзень, які запатрабуе хуткіх рашэнняў важных пытанняў. І зменіць жыццё да лепшага. Вас чакаюць цікавыя праекты, займальныя паездкі, важныя для кар'еры камандзіроўкі. Дзеці парадуюць сваімі дасягненнямі. Любы чалавек праявіць клопат і ўвагу.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні смела будуйце з сябрамі і членамі сям'і планы на будучыню. Многае ажыццявіцца. Абапірайцеся на старыя сувязі і правераных партнёраў. У сераду не пачынайце важных спраў, лепш прысвяціць гэты дзень выпраўленню памылак і недахопаў. У пятніцу ні ў якім разе не кідайце сваіх пачынанняў.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні карысна будзе заняцца пашырэннем кола зносін, тым больш што магчымасць завесці новыя цікавыя знаёмствы ў вас напэўна з'явіцца. У аўторак зможаце праявіць сябе ў многіх галінах. У сераду ж, наадварот, лепш засяродзіцца на чымсьці адным, ды і з тым не вельмі спяшацца, выконваючы ўсё максімальна старанна і акуратна. У чацвер можаце занадта захапіцца даволі пустой справай або чалавекам.

ВАДАЛІЎ. На рабоце магчымы пазітыўныя перамены, і ў вас з'явіцца шанц прафесійнага росту. Аднак паспрабуйце не выхваляцца і не зазнавацца перад сябрамі і калегамі. Панядзелак — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй. У чацвер паспрабуйце скончыць старыя справы і праекты. Добра было б урэгуляваць суботнія рознагалоссі з навакольнымі мірным шляхам.

РЫБЫ. З'явіцца шанц нарэшце ўзяцца за ажыццяўленне даўно задуманага. У сераду магчыма не зусім прыемная размова з начальнікам, але не варта асабліва перажываць, зоркі не пакінуць вас без заступніцтва. У пятніцу вас чакае цікавае знаёмства, паспрабуйце паказаць сябе з лепшага боку. Нядзеля можа быць азмрочана дробнымі непрыемнасцямі, але яны вельмі хутка забудуцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».