Вы тут

Як камунальшчыкі Мінска рыхтуюцца да халадоў


Поўным ходам ідзе падрыхтоўка сталічнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду. Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду і вытворчых пытаннях ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Цімафей Крэмез, на сённяшні дзень выкананы такія мерапрыемствы, як рамонт дахаў і стыкаў сценавых панэляў, уцяпленне канструкцый агароджы, шэраг іншых неабходных работ.


На абслугоўванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі сталіцы знаходзяцца 6700 жылых дамоў. Ва ўсіх праведзены работы па прамыўцы ацяпляльных сістэм. Таксама выкананы прафілактычныя мерапрыемствы на сістэмах электраабсталявання. Усе графікі работ узгоднены. На сённяшні дзень з 48 эксплуатацыйных участкаў пашпарты гатоўнасці ёсць на 14. Самы вялікі раён горада — Фрунзенскі — з пастаўленай задачай цалкам справіўся. Поўным ходам ідуць неабходныя работы па ўсім Мінску. Агульны працэнт атрыманых пашпартоў гатоўнасці па жылфондзе сталіцы складае на цяперашні момант 23 %. Па словах Цімафея Крэмеза, ацяпляльны перыяд пачнецца без праблем.

Узмоцненымі тэмпамі ідуць падрыхтоўчыя і рамонтныя работы на ЦЭЦ-2 і раённых кацельнях, а таксама на цепламагістралях. Па словах дырэктара філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Аляксандра Бузо, на цеплакрыніцах рамантуецца цеплавое і дапаможнае абсталяванне з тым, каб да 15 верасня ўсе асноўныя работы былі скончаны.

Што датычыцца цепласетак, то тут падрыхтоўка да асенне-зімовага сезона некалькі зацягнулася. Прычына аб'ектыўная: чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат. З-за гэтага маштабнага спартыўнага свята тэрміны заканчэння работ крыху пасунуліся. Звычайна рамонт цепласетак заканчваецца да 1 верасня. Цяпер жа ён зацягнецца, хутчэй за ўсё, на месяц. Але, як адзначыў Аляксандр Бузо, у верасні ўсе работы будуць завершаны, адключэнні гарачай вады спыняцца, і асенне-зімовы перыяд горад сустрэне ў поўным узбраенні.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Як рыхтуемся да халадоў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.