Вы тут

У выхадныя — спёка і дажджы


Да 30 градусаў цяпла з дажджамі чакаецца ў выхадныя па Беларусі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Ужо сёння ў другой палове дня паветра прагрэецца ад 23 градусаў на паўночным усходзе і да 30 на захадзе краіны. Пераважна без ападкаў, толькі на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём — парывісты вецер.

У найбліжэйшыя выхадныя надвор'е будуць вызначаць маларухомыя франтальныя сістэмы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. У суботу ноччу ў заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах — моцныя, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 на ўсходзе да 18 градусаў на захадзе, днём — ад 21 па паўночным захадзе да 30 па паўднёвым усходзе.

У нядзелю ў заходніх і цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні і паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12—18, днём — 18—25, на паўднёвым усходзе — 26—30 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».