Вы тут

Уладзімір Пуцін прызначыў Міхаіла Бабіча паслом Расіі ў Беларусі


Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін прызначыў Міхаіла Бабіча паўнамоцным паслом Расіі ў Беларусі, спецпрадстаўніком прэзідэнта РФ па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Адпаведныя ўказы апублікаваныя ў пятніцу на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расіі, піша агенцтва ТАСС.


Фота: tass.ru

Іншым указам Пуцін вызваліў ад абавязкаў пасла ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, які кіраваў дыпмісіяй з 2006 года.

Раней Бабіч з'яўляўся паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе.


49-гадовы Бабіч нарадзіўся ў Разані, скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі, у 1998 годзе - юрыдычны факультэт Маскоўскага інстытута эканомікі, менеджменту і права, у 2000 годзе - Дзяржаўную акадэмію кіравання, у 2005 годзе - факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ. У 1986-1995 гадах ён праходзіў службу на камандных пасадах у Паветрана-дэсантных войсках і войсках КДБ СССР, прымаў удзел у баявых дзеяннях.

Затым змяніў некалькі пасад на грамадзянскай службе, у прыватнасці, у 2002-2003 гадах кіраваў урадам Чачні. Затым 10 гадоў Бабіч з'яўляўся дэпутатам Дзярждумы, а ў 2011 годзе быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе. Адначасова ён узначаліў Дзяржаўную камісію па хімічным раззбраенні. Жанаты, мае траіх дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».