21 Верасень, пятніца

Вы тут

Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «Армія-2018» праходзіць у Маскве


У падмаскоўнай Кубінцы на тэрыторыі кангрэсна-выставачнага цэнтра «Патрыёт» у гэтыя дні праходзіць адна з найбуйнейшых расійскіх выставак — Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «Армія-2018».


Яго ўдзельнікамі сталі звыш 1200 кампаній з амаль двух дзясяткаў краін свету, а з афіцыйным візітам выстаўку наведалі 102 дэлегацыі. Свае нацыянальныя экспазіцыі прадставілі Арменія, Беларусь, Кітай, Пакістан, Індыя, Казахстан, Славакія і Турцыя.

Сёлета на форум прыехала звыш 20 беларускіх арганізацый і кампаній рознай формы ўласнасці і ведамаснага падпарадкавання. Яны прывезлі самыя сучасныя і перспектыўныя ўзоры прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння.

Міністр абароны Расійскай Федэрацыі Сяргей ШАЙГУ азнаёміўся з экспазіцыямі абаронных прадпрыемстваў, у тым ліку — з прадукцыяй, што дэманстравалася на калектыўным стэндзе Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога выступіла «Белспецзнештэхніка». Намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, кіраўнік беларускай дэлегацыі Дзмітрый Пантус праінфармаваў аб магчымасцях і перспектывах айчыннай абаронкі і яе ўдзеле ў сумесных беларуска-расійскіх праектах.

На цырымоніі адкрыцця выстаўкі прысутнічаў міністр абароны Беларусі Андрэй РАЎКОЎ, які наведаў канцэрн «Калашнікаў» і сустрэўся з прадстаўнікамі Навукова-вытворчай карпарацыі «Уралвагонзавод». Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, у межах сустрэч на Міжнародным ваенна-тэхнічным форуме «Армія-2018» беларуская дэлегацыя заключыла кантракт на пастаўку радыёлакацыйнай станцыі «Сопка» з канцэрнам «Алмаз-Антэй». Таксама ва Узброеныя Сілы Беларусі будзе накіравана чарговая партыя снайперскіх вінтовак вытворчасці канцэрна «Калашнікаў». З кіраўніцтвам «Уралвагонзавода» прайшлі перагаворы наконт далейшай мадэрнізацыі танкаў Т-72 да ўзроўню Т-72Б3, а з «Верталётамі Расіі» — аб постгарантыйным суправаджэнні верталётаў Мі-8МТВ-5.

Афіцыйная дэлегацыя Дзяржкамваенпрама таксама правяла паспяховыя перагаворы з першым намеснікам Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Андрэем Байцовым і міністрам абароннай і аэракасмічнай прамысловасці Рэспублікі Казахстан Бейбутам Атамкулавым. На сустрэчах абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумесных праектаў і азначаны асноўныя напрамкі далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, калектыўную экспазіцыю беларускай абаронкі наведаў міністр абароны Буркіна-Фасо Жан-Клод Буда. Яго зацікавілі беспілотныя лятальныя апараты, баявыя модулі дыстанцыйнага кіравання. У сваю чаргу, міністр абароны Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, які агледзеў экспазіцыю «Белтэхэкспарта», праявіў цікавасць да карыснай нагрузкі для беспілотнікаў і магчымасцяў па іх сумеснай вытворчасці.

Сяргей ЭМБЕРГ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!