24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Медальны залік вайскоўцаў


Тры ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі Узброеных Сіл Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў асабістым заліку. Прапаршчык Вольга Мазуронак стала найлепшай у марафоне. Максім Недасекаў, які з'яўляецца спартсменам-інструктарам Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл, выйграў сярэбраны медаль на спаборніцтвах у скачках у вышыню. На рахунку малодшага сяржанта кантрактнай службы Дзмітрыя Дзюбіна — «бронза» ў спартыўнай хадзе на 50 кіламетраў.


Таксама нашы армейскія спартсмены вярнуліся з двума медалямі на міжнародных спаборніцтвах серыі Гран-пры па стральбе з лука. Радавы Кірыл Фірсаў выйграў «золата» ў складзе каманды. А спартсмен-інструктар Спарткамітэта Узброеных Сіл Карына Дзёмінская заняла трэцяе месца ў асабістым заліку.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Сталі медалістамі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.