24 Верасень, панядзелак

Вы тут

«ЛіМ» знаёміць з паэзіяй Бангладэш


Усё часцей і часцей на старонках беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў з'яўляюцца перакладзеныя на беларускую мову творы мастакоў слова з краін Азіі. І калі раней у Беларусі добра ведалі, часта выдавалі паэзію і прозу літаратараў з Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана, Кыргызстана, то цяпер у «Полымі», «Маладосці», «Літаратуры і мастацтве» змяшчаюцца пераклады творцаў з Кітая, Пакістана, Індыі і іншых краін.


А ў нумары штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» за 24 жніўня — публікацыя вершаў паэтаў Бангладэш. Мікола Мятліцкі пераклаў верш Казі Назруло Іслама «Мяцежнік». А Марыя Кобец — два вершы Лалона: «Невядомая птушка» і «Калі Рака Часу высахне...».

— Мне па душы знаёмства з паэзіяй творцаў з Бангладэш, — расказвае Марыя Кобец. — Я ўвогуле з цікавасцю працую над перакладамі. Апошнім часам вось адкрыла для сябе паэзію на мове бенгалі. Чытаю вершы Казі Назруло Іслама, Лалона — і знаёмлюся з Бангладэш, адкрываю новы свет. І хачу, каб следам за мною да асэнсавання іншанацыянальнай культурнай, мастацкай прасторы прычыніўся і беларускі чытач.

Сяргей ШЫЧКО

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.