Гаспадыня Бацвінаўскага музея хлеба, што ў Чачэрскім раёне, Ірына НІКІШОВА спякла духмяны каравай па адмысловым рэцэпце, які дастаўся ад матулі, і асабіста ўручыла яго Фёдару ХАЛЬЦОВУ — найлепшаму кіроўцу гаспадаркі ААТ «Бацвінава» на жніве.
Фёдар Віктаравіч кожны год дэманструе высокі тэмп і якасць перавозкі хлеба з палёў. Сёлета ён зноў стаў адным з найлепшых: перавёз на сваім МАЗе больш за тысячу тон збожжа.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.
Тэрыторыя для творчасці.
Лічыце, вылечыцца ад раку нельга?