Вы тут

Студатрады развіталіся з БелАЭС


У Астраўцы адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця працоўнага семестра на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі «БелАЭС 2018».


Ушанавалі найлепшых байцоў зводнага беларуска-расійскага студэнцкага будаўнічага атрада імя героя-камсамольца Леаніда Лорчанкі, найлепшых наймальнікаў, а таксама ўзнагародзілі пераможцаў розных конкурсаў Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

У цяперашнім трэцім працоўным семестры на «БелАЭС 2018» працаваў 291 баец студэнцкіх будаўнічых атрадаў (усяго 21 атрад). Яны былі сфарміраваныя на базе найбуйнейшых устаноў адукацыі Беларусі і Расіі.

Байцы атрадаў выконвалі агульнабудаўнічыя, аддзелачныя, цепла- і электрамантажныя, бетонныя, цяслярскія, малярныя работы, ажыццяўлялі мантаж і дэмантаж апалубкі, розныя віды арміравання, мантаж крана і геадэзічныя здымкі, займаліся работамі па добраўпарадкаванні.

Як нагадалі ў Цэнтральным камітэце БРСМ, за пяць працоўных семестраў (у 2015—2018 гадах) на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі адпрацавалі 1582 чалавекі ў складзе 96 лінейных студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Акрамя таго, дадаткова ў рамках круглагадовай працоўнай занятасці (у асноўным вясной і восенню) на аб'ектах будаўніцтва БелАЭС з 2013-га да 2018 года ў складзе 86 студэнцкіх будаўнічых атрадаў адпрацавалі 837 чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.