Вы тут

Нацыянальныя літаратуры крочаць у інтэрнэт


На пасяджэнні Рабочай групы па распрацоўцы праекта Палажэння пра Міждзяржаўны гуманітарны партал «Сугучча: літаратура і публіцыстыка краін Садружнасці» (sоzvuсhіе.bу) адбылася зацікаўленая размова пра пашырэнне гэтага творчага медыйнага праекта.


Ужо некалькі гадоў Выдавецкі дом «Звязда» працуе над стварэннем і напаўненнем інтэрнэт-партала на беларускай, рускай, англійскай і іншых мовах народаў свету матэрыяламі, якія б раскрывалі тэндэнцыі сучаснага літаратурна-мастацкага працэсу. Кожнай з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў прысвечана свая адмысловая старонка: напрыклад, «Літаратурная Беларусь», «Літаратурная Малдова», «Літаратурны Казахстан» і г. д. Асобныя інтэрнэт-старонкі расказваюць пра класікаў і сучаснікаў — пра казахскага паэта Абая, кітайскага перакладчыка Гаа Мана, лаўрэата Нобелеўскай прэміі беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч і іншых. Варта зазначыць, што вялікую падтрымку ў насычэнні сайта sоzvuсhіе.bу аказваюць грамадскія мадэратары з Азербайджана — Салатын Мірзоева, Камран Назірлі, Казахстана — Святлана Ананьева, Рыма Арцем'ева, Расійскай Федэрацыі — Лула Куна, Адам Ахматукаеў, Валеры Тургай.

Палажэнне аб партале на пасяджэнні Рабочай групы адрэдагавана і падрыхтавана да наступных разглядаў — і членамі Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельнікаў СНД найперш. Дарэчы, нядаўна ў Астане вядомы расійскі грамадскі дзеяч, арганізатар многіх культурных, асветніцкіх ініцыятыў у СНД Міхаіл Швыдкой назваў «Сугучча» выдатнай пляцоўкай для кансалідацыі літаратурных сіл постсавецкай прасторы.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.