Вы тут

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб новай сустрэчы з удзелам членаў урадаў


Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на перамовах у Сочы 22 жніўня дамовіліся аб новай сустрэчы ў бліжэйшы час з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.


"Самае важнае было тое, што мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што літаральна ў бліжэйшыя некалькі дзён мы знойдзем магчымасць у сваіх графіках (асабліва ў яго, паколькі я тут узяў паўзу невялікую, мне прасцей). У яго вельмі напружаны графік. Гэта сапраўды так, вы гэта бачыце. І ён цяпер будзе ў Сібіры працяглы час. А пасля вось гэтых візітаў у рэгіёны Расіі мы сустрэнемся ў шырокім фармаце. І гэта была яго прапанова - Уладзіміра Пуціна. Перш за ўсё пашырымся за кошт нашых прадстаўнікоў урадаў. Ён у курсе, што ў нас новы ўрад, зразумела. І ён прапанаваў: давай мы сустрэнемся вось у хуткім часе ці тут у Сочы, або ў Маскве, і абмяркуем праблемы, якія больш за ўсё тычацца урадаў Расіі і Беларусі. Вядомыя праблемы", - распавёў беларускі лідар.

"Мы яшчэ раз выявілі, што гэта пытанні урадаў. І яны павінны вырашаць гэтыя пытанні. Але калі ўжо на нас выведзеныя яны, трэба прымаць рашэнне. Таму нічога новага. Як я ў пачатку сказаў, новых пытанняў у нас на шчасце праблемных не з'явілася, і яны не назапашваюцца. Але гэта старыя пытанні, па якіх можа быць і нам трэба прымаць рашэнне. І прапанова Пуціна пра тое, што мы павінны гэта зрабіць у прысутнасці членаў урадаў і прэм'ер-міністраў (ён гэта падкрэсліў), гэта сапраўды была такая дамоўленасць. Мы такое рашэнне прынялі пасля абмеркавання блока міжнародных праблем", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Расія - блізкія дзяржавы. "Над намі, напэўна, яшчэ і пераважае тое савецкае мінулае, калі мы жылі разам, калі мы проста адзін аднаму маглі ў вочы казаць тое, што думаем. Плюс наша славянскае нутро. Таму ў нас вельмі блізкія адносіны. І ў сілу гэтай блізкасці нашых адносін мы выказваемся абсалютна адкрыта. Нават па асабістых нейкіх пытаннях, - сказаў беларускі лідар. - Здавалася б, гэта асабістае, наогул, нават прэс-сакратары гэта баяцца згадваць. Не, мы, абмяркоўваючы тыя ці іншыя пытанні, кажам пра гэта адкрыта".

"Таму сродкі масавай інфармацыі, пачуўшы гэта, гэтую адкрытасць (уцечкі розныя бываюць), крычаць аб тым, што не проста шурпатасці, - заіскрыліся паміж прэзідэнтамі, бяда ... І пачынаюцца рознага роду выдумкі і разважанні. Ды не, па рознаму, формы у нас абсалютна розныя. Часам проста сямейныя. Вось мы як родныя людзі абмяркоўваем пытанні і ў вочы адзін аднаму пра гэта гаворым", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».