Вы тут

Кітайскія астраномы выявілі гіганцкую зорку, багатую ліціем


Кітайскія астраномы выявілі самую багатую ліціем гіганцкую зорку, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature Astronomy. Зорка, у якой ліція ў 3 тысяч разоў больш, чым у звычайнай, была выяўлена на адлегласці ў 4,5 тыс. светлавых гадоў ад Зямлі ў кірунку сузор'я Змеяносца ў паўночнай частцы галактычнага дыска Млечнага шляху.

Камандзе даследчыкаў пад кіраўніцтвам астраномаў з Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі КНР пры Акадэміі навук Кітая ўдалося выявіць гэтую зорку пры дапамозе тэлескопа LAMOST, размешчанага ў абсерваторыі Сінлун ў 170 кіламетрах ад кітайскай сталіцы. Знаходка можа праліць больш святла на эвалюцыю Сусвету.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».