Вы тут

Сотні гарадоў-лясоў з'явяцца ў Кітаі


300 гарадоў-лясоў дзяржаўнага значэння будуць створаны ў Кітаі да 2025 года. Была прадстаўлена агульнанацыянальная праграма развіцця "форэст-сіці" ў краіне на 2018-2025 гг., перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Праграму падрыхтавала Дзяржаўнае ўпраўленне лясной і стэпавай гаспадаркі КНР. Развіццё гарадоў-лясоў, згодна з ёй, будзе ажыццяўляцца з улікам лесарэсурснага патэнцыялу, патрэбаў развіцця розных раёнаў і іншых фактараў. Стварэнне гарадоў-лясоў чакаецца, у прыватнасці, уздоўж "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху", эканамічнага пояса ўздоўж ракі Янцзы і прыморскага эканамічнага пояса. 

Ужо да 2020 года, як прадугледжваецца ў праграме, у Кітаі будуць пабудаваны шэсць агламерацый гарадоў-лясоў - у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, у раёнах дэльт рэк Янцзы і Чжуцзян, у рэгіёне Чанша-Чжучжоу-Сянтань (правінцыя Хунань, Цэнтральны Кітай) , у раёне Цэнтральнай раўніны і ў паўночна-заходнім рэгіёне Гуаньчжун - Тяньші. Іх будаўніцтва патрабуе вырашэння такіх задач, як пашырэнне зялёнай прасторы, удасканаленне экалагічнай сеткі, павышэнне якасці лясоў, распаўсюджванне экалагічнай культуры і паляпшэнне экалагічных паслуг. Міжнароднае супрацоўніцтва і абмены будуць адным з напрамкаў работы па іх вырашэнні, адзначаецца ў праграме.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.