Вы тут

У Віцебску прайшла беларуская прэм’ера сямейнага фільма «Мой сябар жырафа»


23 жніўня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прайшоў першы ў Беларусі паказ новага фільма ў беларускай агучцы – нідэрландскай казачнай гісторыі для ўсёй сям’і «Мой сябар жырафа». Пераклад і беларускі дубляж фільма ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» выканала каманда «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі velcom.


«Мой сябар жырафа» – гэта чароўная чароўная гісторыя аб моцным сяброўстве звычайнага хлопчыка і гаворачага жырафа па імені Раф. Галоўны герой фільма, Дзікечэ Дап, – будучы першакласнік, і з Рафам яны не разлі вада: разам выраслі і разам хочуць пайсці ў школу. Але вось няўдача: дарослыя лічаць, што жырафе школа непатрэбная, і ў першы клас Дзікечэ пойдзе адзін. Як сябры справяцца з гэтым выклікам, ці зможа Раф пайсці ў школу разам з гарэзам Дзікечэ і як правяраецца сапраўднае моцнае сяброўства, можна даведацца з новага фільма, знятага паводле твора нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт. Фільм асабліва спадабаецца тым юным гледачам, якія таксама, як і яго галоўны герой, збіраюцца ў першы клас.

Упершыню ў гісторыі праекта «Беларускія ўікэнды» пракат стужкі стартаваў у культурнай сталіцы Беларусі – Віцебску. На перадпрэм’ерным паказе фільм публіке прадставілі кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім і кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў. 

Спецыяльным госцем паказа таксама стаў беларускі акцёр тэатра і кіно, часты госць праграмы «Калыханка», удзельнік агучкі фільма «Мой сябар жырафа» і ураджэнец Віцебска Сяргей Жбанкоў. Свае галасы героям вясёлай дзіцячай гісторыі таксама падарылі тэлевядучы Яўген Перлін і акцёр Павал Харланчук. 

«Фільм «Мой сябар жырафа» – гэта гісторыя пра яскравае самаадданае дзяцінства, у якой кожны знойдзе сваю нагоду для настальгіі. Дзікечэ Дап – сапраўдны авантурыст і верны сябар, і агучваць яго было ўсё роўна што ненадоўга вярнуцца ў дзяцінства. Таму мне вельмі прыемна ўпершыню прадстаўляць сваю работу менавіта ў Віцебску, горадзе, дзе я вырас», – распавёў пра сваю працу Сяргей Жбанкоў. 

З 30 жніўня па 5 верасня карціну можна будзе будзе ўбачыць у кінатэатры «Мір» (вул. Чэхава, 3), а неўзабаве пасля прэм’еры ў Віцебску стужку пакажуць і ў Мінску.

Білеты на запланаваныя ў Віцебску сеансы можна набыць анлайн і ў касе кінатэатра «Мір». Падрабязнасці на сайтах kinakong.by і velcom.by.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.