Вы тут

З'явілася праекцыя электроннай кнігі аб скарбах гістарычнага музея


30 жніўня а 17-й гадзіне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадставіць свой інавацыйны праект – праекцыю электроннай кнігі «Скарбы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь». Прэзентацыя пройдзе з удзелам славутай спявачкі Алены Ланской і будзе прымеркавана адразу да двух святаў – Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства.


- Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь валодае найвялікшай у нашай краіне калекцыяй гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якая налічвае больш за 450 000 адзінак захоўвання. Захаванне і дэманстрацыя гэтых багаццяў – асноўная мэта працы музея, - адзначылі арганізатары мерапрыемства.

Ключавую ролю ў прэзентацыі «Скарбаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь» адыграе выбітная зорка беларускай эстрады, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Ланская. Гасцям імпрэзы будуць прадэманстраваны магчымасці відэамапінга на прыкладзе кліпаў спявачкі. Да таго ж, Алена сімвалічна перадасць Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь правы на выкарыстанне сваіх песень у музейнай працы.

- Новы час патрабуе выкарыстання новых метадаў, і на замову Нацыянальнага гістарычнага музея ў 2018 годзе быў створаны інавацыйны экспазіцыйны комплекс «Скарбы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь». Гэты аб’ект уяўляе сабой кнігу з лічбавай праекцыяй выяў музейных каштоўнасцяў, зробленую з дапамогай тэхналогіі так званага відэамапінга. Комплекс будзе прадстаўлены аўдыторыі непасрэдна ў музейным асяроддзі і прадэманструе магчымасці сучаснай высокатэхналагічнай экспазіцыі, - паведамілі ў музеі.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».