Вы тут

У польскім Любліне прайшоў традыцыйны кірмаш рамёстваў "Ягелонскі кірмаш"


17-19 жніўня ў польскім горадзе Любліне прайшоў традыцыйны кірмаш рамёстваў “Ягелонскі кірмаш”. Ён паходзіць ад вядомых Люблінскіх кірмашоў, якія на рубяжы XV i XVI стагоддзяў былі аднымі з самых славутых міжнародных гандлёвых падзеяў. 


Фота Наталлі Білімавай

- Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў сёлета прадставіла майстар па мастацкім роспісе Вольга Івановіч. Яна прадэманстравала вырабы народнага дэкаратыўнага малявання як аднаго з традыцыйных відаў народнай творчасці. Гэта і маляваныя дываны, роспіс па дрэве, тканіне, набіўкі і шмат чаго іншага, - паведаміла Наталля Білімава малодшы навуковы супрацоўнік Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў.

  • Ягелонскі кірмаш - гэта мастацка-гандлёвае мерапрыемства, якое спалучае прэзентацыю рамесніцкіх і ручных традыцыйных вырабаў з Польшчы, Украіны, Беларусі і іншых краін з багатай мастацкай праграмай. Падчас кірмашу былі арганізаваны шматлікія выставы, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты. 
  • Кожны год у Любліне збіраецца некалькі сотняў майстроў з суседніх усходніх краін Польшчы, каб паказаць сваю традыцыйную культуру, свае арыгінальныя і ўнікальныя вырабы ручной работы.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.