Вы тут

Прайшоў фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў»


На Аўгустоўскім канале 18-ы раз свае нацыянальныя традыцыі паказалі беларусы, палякі і літоўцы


У канцы жніўня фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» сабраў на шлюзе Дамброўка тысячы гасцей. Творчыя калектывы Беларусі, Літвы і Польшчы прайшлі тэатралізаваным шэсцем пад агульным сцягам Аўгустоўскага канала да галоўнай сцэны і прадэманстравалі свае самабытныя таленты.

Беларускі фестываль вядомы і за мяжой. Сюды з задавальненнем прыязджаюць суседзі з Літвы і Польшчы. А са з'яўленнем бязвізавага рэжыму іх колькасць значна ўзрасла. Як зазначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар ЛІСКОВІЧ, за гэты час у зоне турыстычна-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» пабывала больш за 50 тысяч турыстаў. Многія з іх прынялі ўдзел у розных святах і фестывалях. Напрыклад, на гэты раз тут сустракалі дзевяць замежных дэлегацый.

Частымі гасцямі на Аўгустоўскім фэсце сталі жыхары пятнаццаці польскіх паветаў і гмін, якія з'яўляюцца партнёрамі Гродзенскага раёна. Прыязджаюць сюды прадстаўнікі гарадоў і раёнаў Літвы. Вынікам супрацоўніцтва з краінамі-суседкамі сталі сумесныя трансгранічныя праекты. Старшыня Гродзенскага райвыканкама Ян ВАСІЛЕЎСКІ паведаміў, што зараз раён выйграў яшчэ чатыры інфраструктурныя праекты па добраўпарадкаванні дарог. Дарэчы, усе яны праходзяць абапал Аўгустоўскага канала.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.