Вы тут

Да навучальнага года гатовы!


Беларускія школьнікі дагульваюць апошні тыдзень летніх канікулаў. 1 мільён 100 тысяч вучняў разгорнуць падручнікі і сшыткі. 110 тысяч з іх зробяць гэта ўпершыню. І як стала вядома, ужо ўсе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі гатовы да таго, каб расчыніць свае дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак.


У першы клас віцебскай СШ № 45  пойдуць сёлета сёстры-блізняты Аліна і Настасся Чарэпкіны.

Паколькі 1 верасня сёлета прыпадае на суботу, то Міністэрства адукацыі рэкамендавала дзве даты для правядзення ўрачыстых лінеек. Дзе-нідзе яны адбудуцца і 31 жніўня. Але ў які менавіта дзень перад школьным ганкам збяруцца вучні, трэба ўдакладняць асобна.

— Тры новыя школы адчыняць свае дзверы 1 верасня, — паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова. — Адна з іх — у Мінску. Яна гатова прыняць 1020 навучэнцаў. Яшчэ адна такая ж школа пачне сваю работу ў Бабруйску. Добрая навіна і для жыхароў Мінскага раёна — побач з Бараўлянамі, у вёсцы Лескаўка, таксама адкрыецца новая школа, але ўжо крыху меншая — на 720 вучняў.

А пакуль мясцовыя распарадчыя органы стварылі камісіі, якія манітораць падрыхтаванасць устаноў адукацыі да 1 верасня. У іх увайшлі прадстаўнікі органаў кіравання адукацыяй, санітарна-эпідэміялагічных службаў, структур Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У першую чаргу камісію цікавяць бяспечныя ўмовы падчас адукацыйнага працэсу, наяўнасць дастатковай колькасці настаўнікаў і ўкамплектаванасць вучэбна-метадычнай літаратурай. Па стане на мінулую пятніцу, 99,9 % школьных пашпартоў гатоўнасці ўжо падпісана. Працэс ідзе па зацверджаным графіку, і таму ёсць падставы меркаваць, што некалькі апошніх школ атрымаюць заключэнне аб падрыхтаванасці ў тэрмін.

— Адна дзясятая працэнта — гэта тыя парушэнні, якія ліквідуюцца на працягу аднаго-двух дзён, — гаворыць начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзмітрый Турчын. — Як правіла, гэта загрувашчванне шляхоў эвакуацыі пасля рамонту. Адзінкавыя выпадкі датычацца неўкамплектаванасці першаснымі сродкамі пажаратушэння. Прыемна адзначыць, што год ад году культура бяспекі павышаецца.

Адметнасцю будучага навучальнага года стануць шэсць гадзін «Працоўнага навучання» на тыдзень для дзесяцікласнікаў, якія вывучаюць усе прадметы на базавым узроўні. Яны будуць асвойваць адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых або служачых. Калі ж у школе патрэбнай базы няма, то на дапамогу прыйдуць іншыя ўстановы адукацыі, у тым ліку прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БелТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.