Вы тут

Да спакусы давялі фішкі


У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнулася жанчына з просьбай аб устанаўленні асобы, якая ашуканскім шляхам завалодала прыналежнымі ёй гульнявымі фішкамі на суму 150 долараў ЗША.


Было ўстаноўлена, што пацярпелая падвозіла на асабістым аўтатранспарце незнаёмага мужчыну, які па завяршэнні паездкі ў якасці падзякі паклаў ёй некалькі фішак на агульную суму 300 долараў ЗША. Жанчына звярнулася ў адну з гульнявых устаноў сталіцы з просьбай аб абмене іх на грошы, аднак ёй было адмоўлена, паколькі яна не з'яўлялася гульцом у гэтай установе.

Пацярпелая звярнулася з аналагічнай просьбай да невядомага грамадзяніна, які знаходзіўся ў гульнявой установе. Той пагадзіўся і правёў абмен фішак на суму 150 долараў. Жанчына паўторна папрасіла незнаёмца абмяняць фішкі, якія ў яе заставаліся, але гэтым разам, даўшы згоду, мужчына насамрэч знік у невядомым напрамку.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што асобай, якая ашуканскім шляхам завалодала гульнявымі фішкамі на суму 150 долараў ЗША, быў 46-гадовы жыхар сталіцы. Як паведамілі ў Цэнтральным РУУС Мінска, ён можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».