Вы тут

Нават у першыя дні восені чакаецца да плюс 26 градусаў


На працягу ўсяго тыдня ў нас будзе ў асноўным воблачна ўперамешку з дажджамі, перадаюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду надвор'е будуць зноў фарміраваць атмасферныя франты і няўстойлівая паветраная маса, якая перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах па ўсходзе магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць узнікаць непрацяглыя туманы. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 9 да плюс 16 градусаў, удзень — 17—23 цяпла.

У чацвер уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. А днём надвор'е абумовіць поле павышанага ціску, на паўночным усходзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Будзе ў асноўным без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны яшчэ чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература ўначы складзе ад 8 да 13 цяпла, удзень — ад плюс 17 да плюс 24 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 26. У апошні дзень лета на ўмовы надвор'я будзе ўплываць франтальны падзел, які рухаецца да нас з боку Заходняй Еўропы. Таму ўначы па захадзе, а ўдзень на значнай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, днём з пераходам на ўсходні слабы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 6 да 13 цяпла, у заходніх раёнах да плюс 15 градусаў. Удзень чакаецца ад плюс 17 да плюс 24 градусаў, па паўднёвым усходзе да 26 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у гэтыя выхадныя атмасферны ціск падрасце, аблокаў і дажджоў стане менш, толькі месцамі па краіне магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні. Стане яшчэ цяплей. Тэмпература паветра ўначы падымецца да плюс 9 — плюс 15 градусаў, удзень будзе ад 20 да 26 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Мокра, але цёпла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?