Вы тут

Кажан-Гарадок. На схіле лета


Сціплы і ціхі, на першы погляд, куток на рэчцы Цна, якая працякае ў Лунінецкім раёне, — Кажан-Гарадок, сёлета адзначыў 525-годдзе. Калі верыць архівістам, першая згадка пра населены пункт з'явілася ў 1493 годзе. Але скрупулёзныя археолагі «адкапалі» ранейшую гісторыю гарадка і сцвярджаюць, што ён існаваў ужо ў VІ—VІІ стагоддзях нашай эры. Сведкі гэтай даўніны — гарадзішчы ранніх перыядаў жалезнага веку, на якіх сёння пастаўлены ахоўныя знакі. А яшчэ ў ваколіцах Кажан-Гарадка захаваўся вялікі курган, у якім, паводле мясцовай легенды, пахаваны старажытнарымскі паэт Авідзій Назон. Таму курган называюць Відзіж-гарой.

Пра кажан-гарадоцкія славутасці мне расказваў і вадзіў па запаведных сцяжынках старшыня сельскага Савета Іван Зубко — мясцовы жыхар, былы дырэктар сярэдняй школы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Дзякуючы нераўнадушнаму да гісторыі і сучаснасці старшыні я, здаецца, па-новаму ўбачыў традыцыйную архітэктуру і палескую прыроду. Адны толькі волаты-дубы чаго вартыя! А помнік драўлянага дойлідства — Мікалаеўская царква, якую пабудавалі без адзінага цвіка і якой сёлета спаўняецца дзвесце гадоў!.. Жыхары былога мястэчка ганарацца сваім мінулым, хоць лёс часам абыходзіўся з іхняй малой радзімай нялітасціва. Але з гонарам яны называюць сябе кажан-гарадчукамі. Пра іх гэты фотарэпартаж.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».