Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


У Бразіліі з дапамогай беспілотнага лятальнага апарата змаглі сфатаграфаваць племя індзейцаў, якія захавалі першабытнаабшчынны лад.

Складана паверыць у тое, што цяпер у свеце ўсё яшчэ існуюць мясціны, куды не ступала нага сучаснага чалавека. Але лясы Амазонкі захоўваюць яшчэ шмат таямніц. Напрыклад, дзікія плямёны з першабытным ладам жыцця. Цікавыя кадры былі зроблены з дапамогай дрона. Цуд тэхнікі быў сустрэты даволі ваяўніча, але даследчыкі, якія кіравалі ім, змаглі завяршыць тое, што пачалі. У племені жывуць 16 чалавек, яны займаюцца паляваннем і земляробствам. Па бразільскім заканадаўстве ніхто не мае права ўмешвацца ў жыццё індзейскіх плямёнаў, калі толькі іх прадстаўнікі самі не звернуцца па дапамогу.

Пытаннямі аховы карэнных народаў займаецца Нацыянальны фонд індзейцаў Бразіліі, яго супрацоўнікам прыйшлося пераадолець больш за 200 кіламетраў, перш чым удалося выявіць племя. На пошукі яны адправіліся пасля таго, як з'явілася інфармацыя пра тое, што абарыгенам пагражаюць браканьеры, якія палююць у тых мясцінах на рэдкіх жывёл.


На расійскім форуме «Армія-2018» паказалі канцэпт электрамабіля «Калашнікаў». Як заявілі ў прэс-службе прадпрыемства, гэтая мадэль стане канкурэнтам для Tеslа. Новы аўтамабіль «Калашнікава» выкананы на базе кузава Іж «Комбі».

«Мы кажам пра тое, каб скласці канкурэнцыю менавіта Tеslа, таму што ў цяперашні час гэта паспяховы праект у галіне электрамабіляў. Мы разлічваем як мінімум не саступаць яму», — менавіта вось так, не больш не менш, заявілі стваральнікі расійскага электрамабіля. Канцэпт-кар СV-1, паводле слоў прадстаўнікоў «Калашнікава», паказаны на міжнародным форуме «Армія 2018», з'яўляецца «стэндам тэсціравання распрацаваных складаных сістэм». Чым новая мадэль лепшая за электрамабіль ад Tеslа, у канцэрне не ўдакладнілі. Ёмістасць батарэі машыны складае 90 кВт/г, ад яе сілкуецца «рэвалюцыйны інвертар», які дазваляе развіваць магутнасць да 1,2 кВт. Запас ходу аўтамабіля складае 350 кіламетраў.


Даўгавечнасць розных вырабаў залежыць у першую чаргу ад зносаўстойлівасці матэрыялаў, з якіх яны былі вырабленыя. І нядаўна група навукоўцаў з Sаndіа, нацыянальнай лабараторыі Міністэрства энергетыкі ЗША стварылі, па іх словах, «самы зносаўстойлівы ў свеце матэрыял».

Эксперты распрацавалі метал з унікальнымі ўласцівасцямі. Новы сплаў у 100 разоў па трываласці пераўзыходзіць самую даступную і распаўсюджаную на гэты момант звышмоцную сталь. Гэтага ўдалося дамагчыся дзякуючы новай гіпотэзе аб трываласці сплаваў. Калі раней лічылася, што зносаўстойлівасць заснавана на цвёрдасці ўзору, то эксперты Sаndіа выказалі здагадку, што знос можа быць звязаны з тым, як метал рэагуе на ўздзеянне цяпла, а менавіта, што невялікія, але фундаментальныя змены, унесеныя ў некаторыя сплавы, дадуць велізарнае павелічэнне запасу трываласці. У ходзе даследаванняў удалося высветліць, што дадатковую зносаўстойлівасць сплаву надае напыленне пласта плаціны і золата. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што гэтыя металы адносяцца да каштоўных, іх спатрэбіцца зусім няшмат, а трываласць узрасце ў разы

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Дрон знайшоў першабытнае племя

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.