20 Верасень, чацвер

Вы тут

Чытач просіць растлумачыць дзеянне прэпарату мілдранат


Ліст у рэдакцыю даслаў наш пастаянны чытач Аркадзь Абрамавіч Пільшчыкаў са Слоніма. «Апошнім часам з прычыны сталага ўзросту зацікавіўся рубрыкай «Краіна здароўя». Прачытаў вельмі карысную гутарку пра халестэрын з урачом Таццянай Плісюк, апублікаваную ў нумары ад 11 ліпеня», — піша Аркадзь Абрамавіч і просіць больш падрабязна растлумачыць дзеянне прэпарату мілдранат. У прыватнасці, у матэрыяле паведамлялася, што ён паляпшае мазгавую дзейнасць, стан печані і міякарда. Прэпарат свабодна прадаецца ў аптэках, у той жа час у спартсменаў гэта забаронены сродак.


Адказвае загадчык аддзялення прафілактыкі 31-й гарадской паліклінікі Мінска Таццяна ПЛІСЮК:

— Па сутнасці, мілдранат стымулюе метабалічныя працэсы ў нашым арганізме. Дзейнае рэчыва прэпарату — мельдоній — уяўляе сабой структурны аналаг рэчыва, якое знаходзіцца ў кожнай клетцы арганізма чалавека. Ён дастаўляе кісларод у клеткі ў адпаведнасці з іх патрэбай. Таксама адказвае за ачышчэнне клетак ад таксічных прадуктаў абмену і абараняе іх ад пашкоджання. За кошт рэгулярнага ўжывання арганізм вытрымлівае большыя нагрузкі і хутчэй аднаўляе энергетычныя рэзервы. Гэта дазваляе выкарыстоўваць яго для лячэння і прафілактыкі розных праблем сардэчна-сасудзістай сістэмы, кровазабеспячэння мозга. Таксама прэпарат прызначаецца пры павышаных фізічных і разумовых нагрузках. Ён добра падыходзіць пры ішэміі, паколькі здатны скарачаць некратычныя зоны і паскарае перыяд аднаўлення. Пры сардэчнай недастатковасці прэпарат дазваляе павысіць скарачальнасць міякарда і павялічвае ўстойлівасць цела да фізічнай нагрузкі. А з наступленнем ішэмічных парушэнняў мазгавога кровазвароту ён паляпшае цыркуляцыю крыві ў пашкоджанай зоне і садзейнічае пераразмеркаванню крыві на карысць пацярпелага ўчастка. Але ў вострую фазу мілдранат не з'яўляецца прэпаратам першай дапамогі. Таксама яго важна правільна спалучаць з іншымі прэпаратамі, бо ён можа выклікаць гіпатэнзіўны эфект.

Мілдранат прызначаюць у комплекснай тэрапіі пры хранічнай сардэчнай недастатковасці, ішэмічнай хваробе сэрца (інфаркт, стэнакардыя), кардыяміяпатыі, хранічных і вострых парушэннях мазгавога кровазабеспячэння. Таксама ён карысны пры зніжэнні працаздольнасці, у пасляаперацыйны перыяд дапамагае зменшыць тэрмін рэабілітацыі, прызначаецца пры праблемах з сятчаткай вока. У пацыентаў, якія пакутуюць на хранічны бранхіт ці бранхіяльную астму, прэпарат выступае ў якасці імунамадулятара.

Мілдранат каштоўны тым, што дапамагае назапашваць у клетках арганізма неакісленыя тлустыя кіслоты, садзейнічае рэгуляцыі сілкавання клетак кіслародам, актывізуе гліколіз, паляпшае харчаванне мышцаў, за кошт чаго павышаецца эфектыўнасць трэніровак, і зніжае стомленасць. Акрамя таго, мілдранат здольны забяспечваць дадатковую абарону сардэчнай мышцы пры перагрузках. Гэтыя ўласцівасці і сталі асновай для ўключэння яго ў 2016 годзе ў спіс забароненых для спартсменаў.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Прэпарат раздору

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.