Вы тут

Шалёны барсук напаў на мужчыну каля Гродна


Як распавяла ветурач-эпізааталогіі Гродзенскай райветстанцыі Вольга Трафімава, жыхар вёскі Сыпаная Гара Верцялішкаўскага сельсавета раніцай адправіўся ў лес. Дадому вярнуўся толькі ноччу, яго рукі былі акрываўленыя. Вясковец растлумачыў, што на яго нечакана напаў барсук і пакусаў. Мужчына спрабаваў ад яго адбіцца, піша газета "Перспектыва".


Фота: proxvost.info

Вярнуўшыся дадому, вясковец звярнуўся па меддапамогу ў траўмапункт. Барсука, якога знайшлі мёртвым на тым месцы, дзе ён накінуўся на пацярпелага, адправілі на лабараторныя даследаванні. Вынікі паказалі: жывёла балела на шаленства. На працягу двух месяцаў у ачагу будуць праводзіцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку пазапланавы адлоў бадзяжных жывёл і вакцынацыя хатніх гадаванцаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.