Вы тут

Травяны збор са Збарова


Дырэктар сельскага Дома культуры ў вёсцы Збароў Рагачоўскага раёна і кіраўнік экалагічнага праекта «Тайны гаючых раслін» Антаніна Варанцова нясе летні збор кветак і раслін, якія яна сабрала на дняпроўскім лузе, бо вёска знаходзіцца акурат на беразе вялікай ракі. З гэтых зёлак Антаніна Анатолеўна будзе рабіць калекцыі і зборы, а таксама заварваць чаі і напоі, карысныя для здароўя.


Чацвёрты год на базе ўстановы культуры дзейнічае незвычайны праект ПРААН, які адкрывае свет навакольнай прыроды, знаёміць з багаццем раслін, якія дапамагаюць чалавеку ўмацаваць здароўе і працягнуць маладосць. Антаніна Варанцова водзіць групы экскурсантаў і асобных турыстаў па залах музея і раскрывае таямніцы прыроды.

— У музейнай калекцыі больш за сто найменняў раслін — багацце Рагачоўскай зямлі, — кажа збароўская траўніца. — Ніводзін наведвальнік не пакіне нашу вёску, не паспытаўшы нашых гаючых напояў, не ўзбагаціўшыся ведамі пра культуру спажывання лекавых раслін.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?