Вы тут

73-гадовы пенсіянер адной левай справіўся з рэцыдывістам


Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, Юзаф Каласёнак, калі вярнуўся з пакосу дадому, убачыў, што адно з вокнаў разбіта. Каб даведацца, што здарылася, ён прайшоў на кухню. Там нейкі незнаёмы мужчына складваў у сумку маёмасць пенсіянера. Здагадаўшыся, што гэта злодзей, стары не стаў марудзіць і адным ударам левай рукі адправіў нязванага госця ў глыбокі накаўт. Пасля чаго звязаў яго, выклікаў міліцыю і крыху пазней перадаў прадстаўнікам закону.


Затрыманым аказаўся 55-гадовы дамушнік, які меў багатую крымінальную біяграфію. Ужо ў міліцыі ён скардзіўся на тое, што пенсіянер аглушыў яго лапатай, і гразіўся нават падаць скаргу. Але Юзаф Часлававіч сказаў, што наносіў удар кулаком. А сваю зайздросную фізічную форму растлумачыў тым, што 40 гадоў адпрацаваў у сельскай гаспадарцы на гусенічным трактары, ды і на пенсіі не прывык сядзець без справы.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Трактарыст — каратыст

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.