23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Паўтысячы дзяцей з Сірыі, 300 — з Кітая прайшлі аздараўленне ў Беларусі


Паўтысячы дзяцей з Сірыі, 300 — з Кітая і 120 — з Японіі прайшлі аздараўленне ў нашай краіне.


Акрамя гэтага, у межах летняй кампаніі ў дзіцячых лагерах адпачылі 381 тысяча юных беларусаў, а гэта больш за трэць ад усіх дзяцей ва ўзросце
6—18 гадоў. Кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык адзначае, што ў апошнія гады колькасць дзяцей, якія праходзяць аздараўленне ў лагерах, стабільна складае 32—34 %.

Летам у нашай краіне працавала 6172 дзіцячыя лагеры, у тым ліку 1553 — кругласутачныя (апошнія прынялі 160,5 тысячы дзяцей). У падлеткаў 14—18 гадоў была магчымасць не толькі адпачыць, але і зарабіць. Такой магчымасцю ў лагерах працы і адпачынку скарысталася 13,5 тысячы чалавек. Паводле інфармацыі Ларысы Емяльянчык, падлеткі займаліся добраўпарадкаваннем школьных тэрыторый і рамонтам мэблі, праполкай сельскагаспадарчых культур і лясных саджанцаў, шылі пасцельную бялізну, сурвэткі і абрусы. І зарабілі ад 80 да 250 рублёў. З кожным годам у выхаваўча-аздараўленчых установах пашыраецца безбар'ернае асяроддзе, і сёлета ў лагерах адпачылі 3,5 тысячы дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Штогод каля 16 тысяч дзяцей прымае нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», які, дарэчы, налета адзначыць свой паўвекавы юбілей. Гэтым летам ён працаваў з максімальнай нагрузкай — прымаў па 1200 чалавек за змену. Менавіта тут адпачывалі дзеці з Сірыі, Японіі і Кітая. Для іх была падрыхтавана адмысловая праграма знаёмства з Беларуссю, у прыватнасці, замежныя госці наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі, пабывалі ў Вялікім тэатры оперы і балета, пазнаёміліся з беларускай кухняй. Усяго ж у «Зубраняці» адпачылі дзеці з 45 краін.

Маленькія беларусы таксама выязджаюць на аздараўленне за мяжу па праграмах міжнародных фондаў. Сёлета каля 18 тысяч дзяцей са шматдзетных сем'яў, сірот, выхаванцаў інтэрнатаў і дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыях, забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы, пабывалі ў Італіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Ірландыі і іншых краінах.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Да пабачэння, летнік!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.