Вы тут

Дом літаратара – для настаўнікаў


Пра важнасць педагагічных навацый гэтым разам выказваліся не толькі спецыялісты Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, метадысты Мінскага гарадскога інстытута развiцця адукацыі, але і самі літаратары, творы многіх з якіх уключаны ў школьную праграму.


Напярэдадні новага навучальнага года ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі адбылася сустрэча з выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска. Традыцыйная жнівеньская нарада, якую звычайна называюць інструктыўна-метадычнай, прайшла ў нязвыклым фармаце. Адбыўся ўзаемакарысны дыялог. Настаўнікі сустрэліся сам-насам з айчыннымі літаратарамі і пачулі з першых вуснаў пра тое, якіх арыенціраў трымаюцца сучасныя пісьменнікі ў сваіх творах — у далейшым на іх будзе выхоўвацца беларуская нацыя. І для саміх пісьменнікаў такая вялікая аўдыторыя (звыш 250 слухачоў) — нагода больш блізкіх зносін з тымі, хто дапамагае юнай асобе праз літаратуру спазнаць жыццёвыя каштоўнасці.

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах пазнаёміла прысутных з тэндэнцыямі развіцця сучаснай беларускай літаратуры, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў засяродзіў увагу на ролі пісьменніка ў выхаванні асобы, а лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхась Башлакоў падкрэсліў значэнне роднай мовы для павышэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп распавёў пра асаблівасці выдавецкай дзейнасці ў вызначэнні кніжных прыярытэтаў для вучняў. Досведам работы па далучэнні школьнікаў да чытання беларускіх кніг падзялілася намеснік дырэктара Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Алена Чарняўская.

Карыснай для педагогаў стала і сустрэча са стваральнікамі газеты «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Нёман», «Полымя», «Маладосць» і «Роднае слова». У сваю чаргу выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Чатыры чвэрці», «Народная асвета», Выдавецкі дом «Звязда» прадэманстравалі шэраг кніжных навінак, што таксама зацікавіла настаўнікаў.

Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з краязнаўчай літаратурай, прадстаўленай Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Пра тэму «Радзімазнаўства» ў літаратуры гаварылі асобна. Бо менавіта адсюль ідуць вытокі разумення чалавекам сваіх каранёў, фарміруецца яго жыццёвы стрыжань.

Намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі метадычнай работы Мінскага гарадскога інстытута развiцця адукацыі Валянціна Маеўская зазначыла, што сустрэча ў Доме літаратара вельмі карысная для настаўнікаў. Жывая гаворка, непасрэдны кантакт з прадстаўнікамі літаратурных колаў, безумоўна, паспрыяюць павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і якасці адукацыі.

— Усе мы — пісьменнікі, педагогі — робім адну справу і хочам, каб новыя пакаленні беларусаў былі годнымі сваёй краіны, — падкрэсліла Алена Стэльмах. — Калі разам будзем прывіваць дзецям любоў да роднай мовы, Бацькаўшчыны, Беларусь стане больш моцнай і духоўна багатай. Спадзяёмся, што нашы кантакты з настаўнікамі паглыбяцца. У прыватнасці, пра гэта сведчаць і шматлікія запрашэнні пісьменнікаў на Першавераснёвае свята ў школы і гімназіі.

Марыя ЛІПЕНЬ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.