Вы тут

Кітайская пляцоўка для літаратурнай дружбы


Доктар філалагічных навук спадарыня Чжан Хуэйцінь, якая працуе ў другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў, адзначана падзякай міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Ведамасная ўзнагарода — падсумоўванне таго плёну, які складваецца ў аўтарытэтнай кітайскай ВНУ ў справе развіцця беларуска-кітайскіх літаратурных, асветніцкіх стасункаў. Ва ўніверсітэце працуе Цэнтр культуры Беларусі. За некалькі апошніх гадоў склалася неблагая бібліятэка сучаснай беларускай літаратуры. У фарміраванні яе прымаў удзел і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Студэнты-лінгвісты выканалі і працягваюць выконваюць даследаванні, звязаныя з гісторыяй Беларусі і беларускай літаратурай. Выкладчыкі і студэнты робяць спробы перакладаць беларускую паэзію з мовы арыгінала на кітайскую мову. Спадарыня Чжан Хуэйцінь уваходзіць у склад міжнароднага рэдакцыйнага савета серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», якая зараз выходзіць у мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура». У прыватнасці, з падказкі Чжан Хуэйцінь выйшаў зборнік вершаў Су Шы на беларускай і кітайскай мовах. Узнагароду кітайскаму лінгвісту, літаратуразнаўцу ўручылі падчас правядзення чарговай Пекінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, на якой, дарэчы, прысутнічала прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам Бузоўскім.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.