Вы тут

Беларусь настроена на актыўнае развіццё прамысловай кааперацыі з В'етнамам


Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Беларусі Ле Анем, які завяршае дыпламатычную місію ў нашай краіне.


Дарэчы, па прамысловай кааперацыі ўжо рэалізоўваецца шэраг праектаў. Напрыклад, сёлета — зборка грузавых аўтамабіляў МАЗ, пасажырскіх аўтобусаў. Ёсць праект па харчовай прамысловасці, ствараецца сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы сухога малака і сухой малочнай сыроваткі — яно павінна пачаць працаваць у канцы года.

Вялікія надзеі Беларусь ускладае на 16-ю міжнародную выстаўку, якая пройдзе ў в'етнамскім горадзе Хашымін у пачатку снежня. Каля 25 айчынных прадпрыемстваў ужо заявілі, што прымуць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Сярод іх — МТЗ, МАЗ, БелАЗ, «Камунарка» і іншыя.

Па словах спікера ніжняй палаты парламента, за час працы Ле Аня адносіны паміж нашымі дзяржавамі набылі больш глыбокі і змястоўны характар. Вялікі ўклад у такі стан спраў быў унесены за кошт узроўню адносін прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў. Нагадаем, у мінулым годзе адбыўся візіт кіраўніка В'етнама ў Беларусь, які надаў сур'ёзны стымул рабоце міжурадавай камісіі, міністэрстваў і ведамстваў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама дадаў, што візіт станоўча адбіўся і на міжпарламенцкіх кантактах, бо тады была дасягнута дамоўленасць аб візіце старшыні Нацыянальнага сходу В'етнама ў наступным годзе. Гэтая сустрэча дасць новыя магчымасці для супрацоўніцтва, перакананы Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў: за гэтыя гады створана салідная дагаворна-прававая база, рабочыя групы па супрацоўніцтве, адбываюцца візіты груп дружбы. Наперадзе выкананне задачы, якую паставілі прэзідэнты дзвюх дзяржаў, — да канца 2019 года ўзаемны тавараабарот павінен дасягнуць адзнакі ў 500 мільёнаў долараў. «Рост ёсць, але гэтага яшчэ недастаткова для таго, каб выйсці на 500 мільёнаў долараў», — заўважыў спікер ніжняй палаты парламента.

Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў Ле Аню за сумесную працу на карысць нашых парламентаў і краін.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Зацікаўленасцьу прагрэсе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.