Вы тут

У Мінску пройдзе круглы стол "Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго"


31 жніўня а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца паэтычная сустрэча ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», які пройдзе 2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці ў рамках XХV Дня беларускага пісьменства.


У сустрэчы возьмуць удзел літаратары з Беларусі, Расіі, Казахстана, Літвы, Украіны, Кыргызстана, Узбекістана, Эквадора і іншых краін.

Беларускі бок прадставяць супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, радыё «Беларусь» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, беларускіх выдавецтваў і сродкаў масавай інфармацыі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

- У выкананні аўтараў прагучаць творы на нацыянальных мовах, пераклады класікаў беларускай літаратуры на розных мовах свету, а таксама вершы замежных аўтараў на беларускай мове. Плануецца абмеркаваць ўвасабленне тэмы малой радзімы ў творах літаратуры ў міжнародным кантэксце, - расказалі арганізатары.

Для ўдзельнікаў сустрэчы будзе арганізавана экскурсія па экспазіцыях музея «Беларусь: адраджэнне духоўнасці», «Ад рымскага дынарыя да беларускага рубля», па часавых мастацкіх выставах, а таксама прадэманстраваны інавацыйны праект установы – электронная кніга «Скарбы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь».

Дар'я СПЕВАК

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.