Вы тут

На стадыёне ў Брэсце з'явіцца прэміум-зона для балельшчыкаў


1 верасня на стадыёне абласнога спартыўнага комплексу «Брэсцкі» ў рамках Чэмпіянату Беларусі па футболе ФК «Дынама Брэст» будзе прымаць у сябе ў гасцях «Мінск». Тут жа размесціцца прэміум-зона для заўзятараў, арганізаваная лічбавым тэлебачаннем VOKA сумесна з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».


- З'яўленне VIP-месцаў на стадыёнах, дзе будуць праходзіць матчы Чэмпіянату Беларусі і Лігі Нацый УЕФА з удзелам беларускай зборнай, стала падарункам заўзятарам у гонар запуску часткі «Наш футбол» лічбавага тэлебачання VOKA. Тут фанаты могуць знайсці ўсю цікавую інфармацыю аб ходзе Чэмпіянату: анлайн-трансляцыі ўсіх матчаў «Беларусбанк - вышэйшая ліга», архівы гульняў, навіны футбола, расклад матчаў і турнірную табліцу, - расказалі арганізатары.

Паглядзець гульню ў незвычайных абставінах змогуць самыя азартныя і вясёлыя заўзятары. Каму пачуццё гумару і веды пра беларускі футбол прынясуць поспех на гэты раз, вызначаць вынікі конкурсу, які праводзіць лічбавае тэлебачанне VOKA. Для ўдзелу трэба запоўніць рэгістрацыйную форму, а таксама прыдумаць уласны жарт, анекдот або мем пра беларускі футбол.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.