Вы тут

Фестываль «Камяніца» запрашае на вялікае свята


1 верасня на юбілейным фестывалі «Камяніца з Банкам БелВЭБ» будзе тры музычныя сцэны, шмат майстар-класаў і людзей у народных строях. У дзень мерапрыемства да 13:00 квіткі будуць прадавацца па папярэдніх коштах.


– У 2009 годзе, калі пачынаўся фестываль, мы разлічвалі на два-тры гады, але «Камяніца» дагэтуль жыве і з’яўляецца адной з галоўных пляцовак для тых, каго цікавіць культура Беларусі і суседніх краін. Мы запрашаем усіх на вялікае свята музыкі, творчасці і жывых традыцый, – кажа вядоўца фестывалю Алег Хаменка.

Агульны расклад

У 11:00 адчыняецца фестывальная пляцоўка, забавы і кропкі харчавання. У 12:00 стартуе інтэрактыўная сцэна «Традыцыя», дзе можна будзе заспяваць і патанчыць разам з выканаўцамі. У 14:30 – галоўная сцэна, дзе выступіць зорны склад беларускіх і замежных музыкаў. У 15:30 распачне працу сцэна ў царкве, дзе адбудзецца выступ вакальнага гурта «Мярэжа» і ўнікальны канцэрт майстроў колавай ліры – зараз рэдкага, але гістарычна аднаго з найбольш папулярных інструментаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі на працягу некалькіх стагоддзяў.

 

Інтэрактыўная сцэна

 

12:00 – 13:00 – фолк-гурт «Чарот», «Любанскія музыкі», Патрыцыя Свіціна, этна-студыя Кetri, фолк-гурт «Гаманіна», праект «Спеўны сход»

13.00 – 13.50 – капэла «Коліснія», мужчынскі гурт  «Кудмень»

13.50 –  14.20 / 15.10 – 15.25 – Палескія спевы: дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі (Драгічынскі раён), гурт «Таняжанка» (Лельчыцкі раён)

16.10 – 16.35 / 17.20 – 17.45 – «Любанскія музыкі» і традыцыйныя танцы ад Сяргея Выскваркі

18.30 – 18.55 – Дударскі клуб

19.40 – 19.55 – Фолк-джэм

 

 

Галоўная сцэна

 

14:30 – 15:10 – гурт «Стары Ольса»

15:30 – 16:10 – Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra

16:40 – 17:20 – Joryj Kloc (Украіна)

17:50 – 18:30 – этна-трыа «Троіца»

19:00 – 19:40 – гурт «Тесто» (Расія)

20:00 – 20:30 – Лявон Вольскі & Павел Аракелян

21:00 – 21:40 – гурт Trollwald

 

Сцэна ў царкве

 

15.30 – 16.00 – гурт «Мярэжа»

16.00 – 17.30 – канцэрт «Лірніцкі пагост»: Алесь Лось, Дзяніс Сухі, Алесь Чумакоў, Сяргей Чубрык, Каця Радзівілава, Васіль Грынь, Алесь Жукоўскі

 

 

Забавы і майстар-класы

З 11:00 на фестывалі гледачоў чакае вялікая зона забаў ад прасторы Quvalda: настольныя і электронныя гульні, манетны атракцыён, віртуальная рэальнасць, атракцыён з металашукачом. А таксама катанне на конях, лучны і арбалетны цір, «Бульбамёт», «Яшчарка» (беларускі «Кракадзіл»), футбольная зона ад ФК «Тарпеда Мінск» ды іншыя забавы. Побач з фестывальнай пляцоўкай будзе вялікі кірмаш народных майстроў.  А каля сцэн – выстава Ганны Сілівончык і Васіля Пешкуна.

З 12:00 да 15:00 побач з інтэрактыўнай сцэнай будуць адбывацца майстар-класы па традыцыйных умельствах: пляценні пасталоў і прадзенні на кудзелі, выцінанцы і вырабе лялек-абярэгаў, выкарыстанні зёлкаў і прыгатаванні духмяных гарбатак.

Дзецям

Дзіцячая пляцоўка пачне сваю працу ў 11:00. Цэнтр «Крочым разам» прапануе гульні, творчыя майстэрні і зону для адпачынку, а таксама кірмаш дзіцячых вырабаў, дзе кожнае дзіця зможа размясціць і прадаць свае вырабы, зробленыя на фэсце. Акрамя гэтага будзе зона беларускіх настольных гульняў.

У 13:00 маленькіх гледачоў чакае дзіцячы спектакль з элементамі батлейкі і інтэрактыву ад вандроўнага тэатрыка «Варгін». У 14:00 і 15:00 – дзіцячыя гульні, казкі і забавы ад Ларысы Рыжковай і гурта «Калыханка».

Немагчыма ўявіць сабе «Камяніцу» без снапоў сена, у якіх любяць бавіць час усе гледачы фестывалю. Дарэчы, кожны маленькі глядач на ўваходзе атрымае адмысловы папяровы бранзалет, на якім будзе напісаны тэлефон бацькоў.

Фота Яўгена Ерчака.

Транспарт

Фестываль адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо – 4 кіламетры ад МКАД за аўтарынак  «Малінаўка». Даехаць можна на асабістым аўто, ровары і аўтобусах.

Бясплатны фестывальны аўтобус будзе курсіраваць ад метро «Малінаўка» да музея і назад з 11:45 (першы ад «Малінаўкі») да 22:30 (апошні з музея). Акрамя таго «Мінсктранс» ладзіць дадатковыя рэйсы платных аўтобусаў №203Э праз  прыпынак «Малінаўка». Расклад на сайце www.etna.by.

Квіткі

Квіткі на «Камяніцу» ў папярэднім продажы і ў першую гадзіну фестывалю  каштуюць: 15 рублёў (дарослыя), 10,5 рублёў (школьнікі і студэнты). Пасля 13:00 1 верасня кошты складуць: 20 рублёў (дарослы) і 15 рублёў (школьнікі і студэнты). Продаж на сайце і ў касах Kvitki.by. Інфалінія: (033) 661-14-32, (017) 209‑41-63. Гледачам у поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да пасуючага абутку) – уваход бясплатны. Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?