Вы тут

Беларускія шахматысты заваявалі 5 медалёў на юнацкім ЧЕ ў Рызе


Беларускія шахматысты заваявалі 5 медалёў на юнацкім чэмпіянаце Еўропы ў Рызе, паведамілі ў прэс-службе федэрацыі гэтага віду спорту.


Залатую ўзнагароду заваявала Кацярына Зубкоўская. Набраўшы 7,5 ачкоў з дзевяці магчымых, Каця стала пераможцай першынства Еўропы сярод дзяўчынак да 8 гадоў, а ў ліпені бягучага года - чэмпіёнкай свету ў Мінску ў сваёй узроставай катэгорыі.

Сярэбраны медаль сярод дзяўчат да 16 гадоў у лідара нацыянальнай зборнай Беларусі магіляўчанкі Вольгі Бадзелька. Сярод юнакоў да 16 гадоў Вячаслаў Зарубіцкі з Оршы падняўся на трэцюю прыступку п'едэстала гонару. Бронзавых медалёў ўдастоіліся брэстаўчанка Аляксандра Тарасенка (дзяўчынкі да 12 гадоў) і мінчанін Арцём Бяляўскі (хлопчыкі да 10 гадоў).

"Серыя паспяховых выступленняў беларускіх шахматыстаў (нядаўняя перамога Кірылы Ступака і трэцяе месца Аляксея Аляксандрава на буйным турніры ў Санкт-Пецярбургу; заваёва Кубка Міхаіла Батвінніка, які прывезлі ў Мінск лідар нацыянальнай зборнай Уладзіслаў Кавалёў з камандай юных шахматыстаў; срэбра першага нумара беларускіх жаночых шахмат Вольгі Бадзелькі) ўсяляе аптымізм перад Сусветнай шахматнай Алімпіядай ", - адзначыла старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна.

У чэмпіянаце Еўропы ў Рызе прынялі ўдзел больш за тысячу юных шахматыстаў з 47 краін.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».