Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Пасля жніва работа не спыніцца

Сёлета ААТ «Мацеевічы» святкуе 70-годдзе. І гаспадарцы, безумоўна, ёсць чым ганарыцца. Таварыства займае трэцяе месца ў раёне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур. Пра сёлетнія дасягненні і планы на будучыню карэспандэнту газеты Жабінкаўскага раёна «Сельская праўда» расказаў дырэктар ААТ «Мацеевічы» Мікалай КАВАЛЬЧЫК.

— У верасні, пры запуску цукровага завода, пачнём уборку буракоў, — кажа кіраўнік. — Імі ў нас засеяна 300 гектараў. Плануем сабраць каля 15 тысяч тон. У нас ёсць уласны буракаўборачны камбайн, якому давядзецца папрацаваць адразу ў дзвюх гаспадарках: сёлета мы заключым дагавор аб аказанні дапамогі ААТ «Жабінкаўскі». Работа будзе напружаная. У галіне жывёлагадоўлі мы таксама не адстаём па паказчыках. Сёння ў ААТ «Мацеевічы» налічваецца 3410 галоў буйной рагатай жывёлы, пагалоўе дойнага статка складае тысячу галоў. Для іх утрымання ў гаспадарцы дзейнічаюць восем жывёлагадоўчых фермаў.


Час прыбрацца

Лельчыцкі раённы Савет дэпутатаў выступіў з ініцыятывай аб арганізацыі штотыднёвых суботнікаў на тэрыторыі сельскіх Саветаў. Першы па чарзе быў Бараўскі сельсавет, піша карэспандэнт «Светлага жыцця».

Фота: lelchіtsy.by

З самага ранку мабільны тэлефон старшыні сельвыканкама Людмілы Ашомкі, здавалася, не змаўкаў ні на хвіліну. Яна давала распараджэнні згодна з распрацаваным планам і паралельна дамаўлялася з дастаўкай то мотакасы, то бензапілы, то вяроўкі для выдалення дрэў, якія ўсохлі.

У маланаселеным пункце Тартак фронт работ значны: неабхода было высекчы дробную хмызняковую расліннасць уздоўж цэнтральнай дарогі і былога будынка школы, прыбраць могілкі, несанкцыянаваную звалку, прылеглую тэрыторыю да таварнай фермы і гэтак далей.

У суботніку прыняў актыўны ўдзел і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Касінскі.


Вяртанне з прытулку

Паўгода Назар, Васіліса і Сафія чакалі ў сацыяльным прытулку сваю маці. Яна змагла пераадолець свае шкодныя звычкі і забраць дзяцей дадому, піша карэспандэнт «Раённага весніка» Чэрвеньскага раёна.

Сёлета 8 лютага раённая камісія па справах непаўналетніх прыняла рашэнне аб адабранні трох непаўналетніх дзяцей у жыхаркі вёскі Горкаўская Слабада. Як растлумачыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Сцяжко, жанчына злоўжывала алкаголем, не займалася выхаваннем дзяцей і стварыла для іх нязносныя ўмовы жыцця. Маці накіравалі на лячэнне. Яна яго прайшла, і зараз мае намер дастойна выхоўваць сваіх дзяцей, працуе, не ўжывае спіртнога. Час на выпраўленне становішча прайшоў. На пачатку жніўня камісія прыняла рашэнне вярнуць дзяцей маці. Але некаторы час сям'я будзе ў полі зроку камісіі.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».