Вы тут

«Мінская хваля» — радыё тваёй мары!*


Вы думаеце, што ў новым сезоне мы, «Мінская хваля», будзем ранейшымі? Як жа! У нас зменіцца самае галоўнае — так званая адзежа радыё: адбіванні, джынглы, лайнеры, прома-ролікі, свіперы, бамперы, брыджы і ўсё, што надае радыёстанцыі індывідуальнасць.


​«Мінская хваля» — радыё тваёй мары!

І пішуць-складаюць нам усю гэтую музычную прыгажосць у вельмі вядомай студыі вельмі вядомыя людзі, і тайна гэтая вялікая ёсць, таму што нам вельмі хочацца сюрпрызаў — бо мы пасля 4 верасня ўступаем у юбілейны год. Пятнаццаты! Так што чакаем усіх да нас 4 верасня з віншаваннямі і падарункамі, а падарункі мы любім — і самі дорым, а як жа! Штодня прычым. Таму што ніякімі заробкамі і ганарарамі не аплаціць тую цеплыню, з якой нашы супрацоўнікі з шасці раніцы і да дванаццаці ночы дзеляцца з вамі навінамі, прагнозамі, расказамі пра ўсё на свеце.

Але вось з чаго не будзем рабіць тайну, дык гэта з нашага новага слогана, бо ён нам усім вельмі падабаецца. Думаеце, слоган — гэта проста? Не, гэта доўгі працэс, гэта і мазгавы штурм, гэта прагаворванне ўголас дзясяткаў варыянтаў, і ў выніку нараджаецца просты і зразумелы, як вада і паветра, і адзіна правільны менавіта для нашага радыё дэвіз: «Вялікае радыё малой радзімы!» Так, гэта мы! Таму што толькі менавіта мы расказваем вам штодня пра навіны малой радзімы — ад, дапусцім, навіны пра святара з пасёлка Міханавічы, блог якога чытаюць дзясяткі тысяч чалавек, да навіны пра сыравара ў вёсцы Красноўка Крупскага раёна, які варыць казіныя сыры па італьянскай тэхналогіі ў простай дзедавай хаце.

97,4 FM — Мінск, Лагойск, Смалявічы, Жодзіна.

102,4 FM — Мядзел, 102,6 FM — Крупкі, 104,2 FM — Барысаў.

104,8 FM — Капыль, Стоўбцы, Нясвіж, Клецк, Баранавічы.

105,3 FM — Салігорск, Слуцк, Любань.

105,5 FM — Беразіно, Чэрвень. 105,6 FM — Старыя Дарогі.

107,4 FM — Маладзечна, Вілейка, Валожын.

А вось у новым сезоне — дарэчы, а вы ведаеце, чаму новы сезон на радыё пачынаецца менавіта восенню? Я адказу не знайшла нідзе... І тым не менш — традыцыйна ва ўсіх новы сезон з верасня — акрамя фінансістаў, зрэшты. Дык вось, у новым сезоне ў нас з'явяцца новыя праграмы. Дарэчы, адна «ластаўка» ўжо гучыць — навіны Мінскага раёна кожную пятніцу, пачынаючы з 7.45.

Дзмітрый АНІСАВЕЦ:

— Інфармацыйна-аналітычны складнік радыёстанцыі да новага сезона крыху мадэрнізуецца. Здавалася б, што можна ўдасканальваць у выпуску навін, які выходзіць у пачатку кожнай гадзіны? Адказ: плойму ўсяго! Хочам вяшчаць карацей, ярчэй і каб запаміналася! Што ж датычыцца праектаў, тыя, што вызначаюць наш стыль і накіраванасць праграмы, застануцца, але абавязкова з'явяцца новыя, якія я мог бы ахарактарызаваць як праграмы «на злобу дня». З улікам крыміналістычнай абстаноўкі ў цэнтральным рэгіёне, якая па-ранейшаму застаецца няпростай, плануем запусціць праграму «Гэта ваш участковы», аўтара праекта пакуль раскрываць не будзем. Таксама «Мінская хваля» супрацоўнічае з большасцю міністэрстваў, службаў, устаноў і агенцтваў краіны, але з Нацыянальным прэс-цэнтрам, здаецца, крышачку больш. Выношваем планы стварэння сумеснай рубрыкі ў новым сезоне (падрабязнасці пакуль раскрываць таксама не будзем). І вядома, не пакінем без увагі галоўную спартыўную падзею Беларусі, якая адбудзецца ў сталіцы ў чэрвені 2019 года — другія Еўрапейскія гульні. Плануем праграму, прысвечаную падрыхтоўцы да гэтага грандыёзнага мерапрыемства краіны ўвогуле і Мінскай вобласці ў прыватнасці.

Тамара ВЯЦКАЯ:

— Інтрыга пратрымалася нядоўга... Павел Шэін, наш малады супрацоўнік, будзе рабіць праграму «Гэта ваш участковы», і вось як ён вызначае канцэпцыю: «Гэта не проста чалавек. Гэта адначасова следчы, настаўнік, псіхолаг у адной асобе. Кожны дзень на яго плечы ўзвальваецца груз людскіх просьбаў і скаргаў. Ён дапаможа і выслухае, не пакіне ў бядзе. Мудры і клапатлівы сусед — ваш участковы. І я, Павел Шэін, буду расказваць вам пра вашага ўчастковага».

З новага ў эфіры яшчэ задумка такая: «Гутаркі пра вечнае». Вось тут ужо я падтрымаю інтрыгу, таму што вельмі шмат ахвотных проста пагаварыць, проста выказаць сваё меркаванне. Мы будзем гаварыць утраіх, дзе трэці чалавек будзе госцем і два вядучых. Ідэя не новая, але на «Мінскай хвалі» гэтага не было.

Наталля СТРЫЖАК:

— Як па мне, то ў новым сезоне на нашым радыё хочацца ў эфіры больш забаўляльных праграм, інтэрактыву. Я як аматар прыгожага буду толькі рада падобным праектам. А так усё крута! А я хацела б рабіць праграму пра ролю музыкі ў жыцці вядомых асоб нашай краіны (акцёраў, спартсменаў, журналістаў і г. д.) у прамым эфіры. Можна наогул пра тры рэчы са свету мастацтва, якія так ці інакш уразілі героя. Але песня абавязковая.
Будзем яе слухаць у эфіры.

Каця ЛАПІЦКАЯ:

— У новым сезоне я хачу даносіць да нашых любімых слухачоў усё абсалютна па-новаму. Гэта датычыцца як выпуску навін, так і аўтарскіх праграм, у прыватнасці «Няпроста людзі». Каб любая інфармацыя слухалася на адным дыханні, каб яна была цікавая і, магчыма, камусьці ў чымсьці дапамагла. Новы сезон — гэта заўсёды нешта трапяткое і хвалюючае, бо менавіта ў гэты момант ад кожнага з нас чакаюць чагосьці нетыповага, цікавага і нават незвычайнага. І я, Каця Лапіцкая, зраблю ўсё, каб не падвесці ўжо даўніх слухачоў «Мінскай хвалі», а таксама паспрабую дапамагчы прыслухацца да нас новых.

Тамара ВЯЦКАЯ:

— Бо, калі шчыра, самае галоўнае для нас — каб нас слухалі. Вось на ўсіх інтэрнэт-рэсурсах мы ўжо пачалі даваць навіны больш даходліва, гэта ўжо новы сезон. Яшчэ, хутчэй за ўсё, з'явіцца новы дыджэй, які штодня будзе весці гадзінную праграму аб усіх кірунках музыкі, пра кампазітараў-спевакоў-музыкантаў. Мы працягнем цыкл «Гаворым правільна з «Мінскай хваляй» — шчыра скажу, што нават для мяне многае было адкрыццём у філалогіі, так цікава робіць рубрыку васьмігадовы вундэркінд Гоша Куніцкі. Працягнем «Азбуку здароўя» — ці ведаеце вы, што кавун выведзе з вашага арганізма ўсё дрэннае, але пакіне ўсё добрае? Слухайце «Азбуку здароўя»...

Дарагія нашы слухачы, чытачы і гледачы! Нашаму радыё 4 верасня 14 гадоў. У нас ёсць вы. І што мы можам гарантаваць, дык гэта тое, што ніколі не сапсуем вам настрою. А гэта таксама вельмі важна ў наш час, хіба не так?

Рэкламна-прамоўтарскі аддзел радыё «Мінская хваля» +375 (17) 228 13 44; +375 (29) 365 50 21. reklamamv@maіl.ru; reklama@mvolna.by

УНП 690262864

Загаловак у газеце: Як жа!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».