Вы тут

Хто запаліць сваю зорку на дзіцячым «Еўрабачанні»?


Ужо сёння ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе фінальны гала-канцэрт нацыянальнага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2018». Нашага прадстаўніка на міжнародным творчым спаборніцтве гледачам і журы давядзецца выбіраць сярод 10 канкурсантаў. На сцэну яны выйдуць у наступным парадку: гурт «Мята», Даніэль Алекс Ястрэмскі, Елізавета Мея, Арцём Скароль, Ангеліна Ярашчук, вакальны гурт Мonkey Tops, Марыя Жыліна, Яраслаў Саколікаў, Мікіта Бялько, Марыя Гулевіч.


Глядацкае галасаванне за ўпадабаных кандыдатаў пачнецца адразу пасля выступлення ўсіх канкурсантаў і прадоўжыцца 10 хвілін — нумары, па якіх прымаюць званкі і sms-паведамленні, абвесцяць вядучыя канцэрта Тэа і Вольга Рыжыкава.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?